Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы аб дапамозе Грэцыі прыпыненыя


Алексіс Цыпрас перад пачаткам перамоваў
Алексіс Цыпрас перад пачаткам перамоваў

Сёньня ў Брусэлі міністры фінансаў краін эўразоны перапынілі перамовы, так і не дасягнуўшы дамоўленасьці наконт дапамогі Грэцыі.

Кіраўнік фінансавага ведамства Нідэрляндаў Ерун Дэйсэльблюм, пад старшынёўствам якога праходзіла паседжаньне, заявіў, што ў далейшым удзельнікі перамоў будуць зыходзіць з новых прапаноў Атэнаў аб рэформах, якія былі прадстаўленыя ў канцы мінулага тыдня прэм’ер-міністрам Грэцыі Алексісам Цыпрасам.

На думку Дэйсэльблюма, ёсьць магчымасьць дасягнуць кансэнсусу ўжо на гэтым тыдні.

Пазьней у панядзелак адбудзецца экстраны саміт краін эўразоны па Грэцыі.

Да канца чэрвеня Атэны павінны выплаціць МВФ паўтара мільярда эўра ў якасьці абслугоўваньня асноўнага крэдыту, альбо краіне пагражае дэфолт.

Крызысная сытуацыя вакол Грэцыі абвастрылася ў сувязі зь нежаданьнем леварадыкальнага ўраду Цыпраса пайсьці на захады жорсткай эканоміі ў абмен на працяг міжнароднай фінансавай дапамогі.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG