Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыі пагражае дэфолт


Прэм'ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас зьвяртаецца да сябраў парлямэнту і міністраў у парлямэнце Грэцыі ў Атэнах, 16 чэрвеня 2015 году
Прэм'ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас зьвяртаецца да сябраў парлямэнту і міністраў у парлямэнце Грэцыі ў Атэнах, 16 чэрвеня 2015 году

На саміце краінаў эўразоны ў Брусэлі абмяркоўваецца лёс Грэцыі.

Лідэры краінаў эўразоны праводзяць сёньня ў Брусэлі тэрміновую сустрэчу па пытаньні даўгавога крызісу ў Грэцыі.

Краіне пагражае дэфолт, паколькі яна ня ў стане абслугоўваць свае даўгі з-за нежаданьня леварадыкальнага ўраду Алексіса Цыпраса пагадзіцца на меры жорсткай эканоміі ў абмен на працяг міжнароднай фінансавай дапамогі.

Перад самітам адбудзецца сустрэча Цыпраса з кіраўнікамі Міжнароднага валютнага фонду, ЭЗ і Эўрапейскага цэнтральнага банку, якія зьяўляюцца асноўнымі крэдыторамі Грэцыі.

У нядзелю Цыпрас прапанаваў новы пакет рэформаў — у спробе разблякаваць замежную фінансавую дапамогу і пазьбегнуць дэфолту. Паведамляецца, што аб новых прапановах прэм’ер праінфармаваў па тэлефоне канцлера ФРГ Ангелу Мэркель, прэзыдэнта Францыі Франсуа Алянда і кіраўніка Эўракамісіі Жан-Клода Юнкера.

У той жа дзень у Атэнах некалькі тысяч прыхільнікаў леварадыкальнай партыі Цыпраса «СІРЫЗА» правялі дэманстрацыю з патрабаваньнем не саступаць ціску міжнародных крэдытораў і ня ўводзіць меры жорсткай эканоміі дзеля атрыманьня фінансавай дапамогі.

Да канца чэрвеня Грэцыя павінна ажыцьцявіць ключавыя выплаты па крэдыце МВФ, на што грошай у яе пакуль няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG