можна лёгка ўявіць маю клясу — усе шэра-сінія, у калготах, з аднолькавымі заплечнікамі і пэналамі.
Косьцік быў адрозным, бо ўсе ведалі, што яго маці працуе на тэлебачаньні. хлопец выглядаў недагледжаным, брудным і неахайным, і распавядаў нам казкі: «я ўчора страляў з лука», «езьдзіў на спорткары», «выйграў у ціры».
мы ўсе ведалі, што ён ня хлусіць, бо пэрыядычна прыносіць на першы ўрок альбо магічную скрынку «Мілкі Ўэй з канструктарам Лега», альбо тузін «Кіндэраў» на зайздрасьць іншым.
а мы, усе астатнія, зьбіралі фішкі, фанцікі і рабілі лодачкі з кары і пісталеты з галінак, бо нават адзін кіндэр — звышсьвята, нечаканае, як Армагедон.
а.і. бацкель
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org