Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб і ў труне можна было сьпяваць


Поль Дэлярош, «Кромуэл адчыняе труну караля Чарльза І» (1831).
Поль Дэлярош, «Кромуэл адчыняе труну караля Чарльза І» (1831).

У калегі памерла цётка, пахавалі яе на Чыжоўскіх могілках. А помнік стаўляць ёй і ня трэба — ён даўно стаяў. Цётка сама яго замовіла, дату нараджэньня выбіла і працяжнік. Засталося дадаць дату скону.

Абмяркоўваючы падрыхтаванасьць беларусаў да сьмерці, другая каляжанка апавяла пра бабулю мужа, якая жыла ў Гатаве і сама сабе замовіла труну, бо не хацела, каб у труне цесна было, а ёй жа яшчэ і сьпяваць трэба. Труну зрабілі, прынесьлі. Бабуля і кажа майстрам: «Я лягу, а вы вечка зачыніце, мне ж трэба спраўдзіць». Майстры не хацелі, але за дадатковую пляшку пагадзіліся. Труна выявілася прасторнаю і сьпявалася ў ёй добра.

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG