Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самаідэнтыфікацыя на памежжы


Фрыда Кало. Аўтобус (1929)
Фрыда Кало. Аўтобус (1929)

У гарадзенскай маршрутцы, напоўненай пасажырамі і іх рэчамі, вяртаемся зь Беластоку ў Горадню. На мяжы перад беларускім пашпартным кантролем кіроўца азіраецца на тых, хто ў салёне:

— Палякі есьць?

— Есьць... — пасьля пэўнай паўзы адказвае адзін чалавек.

— Натуральны паляк?

— Што значыць натуральны?

— Ну, настояшчій? — удакладняе кіроўца.

— Які такі настаяшчій?

— Нууу... — расьцягвае кіроўца і, шматзначна пакруціўшы рукой у паветры,упэўнена дадае: — Эта тот, што не проста ходзіт в Фарный касцёл і ездзіт в Польшу па карце паляка...

— У меня від на жыцельства, — адказвае разгублены пасажыр.

— Я-с-н-а! — падводзіць рысу кіроўца.

Ігар Кузьмініч

***

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG