Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 24 ЛЮТАГА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Сталинская молодежь”, 1954 год, карэспандэнцыя зь Пінску:

“Перад намі невялікі аркуш паперы. “Я, — піша на ім выдатнік вучобы 4-й групы трактарыстаў Пінскай вучэльні мэханізацыі сельскай гаспадаркі Адам Стасюк, — на заклік партыі выказваю жаданьне паехаць у стэпавыя раёны Казахскай ССР дзеля асваеньня цалінных і абложных земляў. Лічу для сябе абавязкам вялікага гонару актыўна паўдзельнічаць у ажыцьцяўленьні задачаў, пастаўленых перад народам партыяй”. Толькі за адзін дзень у камітэт камсамолу і дырэкцыю вучэльні паступіла 130 заяваў ад будучых мэханізатараў”.


“Прессбол”, 1994 год:

“Пятніца, 18 лютага. У “Hamar Olympic Hall” вялікі бягун на каньках Ігар Жалязоўскі выйграў сярэбраны алімпійскі мэдаль на дыстанцыі 1000 мэтраў… Магчыма, нехта засмуціўся. І нават напэўна. Сам Жалязоўскі, ужо стоячы на п’едэстале, намагаўся выглядаць ураўнаважана-карэктным… Але бессаромная камэра нечакана выхапіла буйна ягоныя вочы і мільённа растыражавала на ўвесь сьвет: смутак, смутак, смутак… Ня кожнаму дадзена ўвасабляць эпоху, рабіцца вымяральнікам часу, няхай нават і ў асобна ўзятай галіне дзейнасьці чалавека. Дзякуй, Ігар, і за гэты мэдаль, і за мінулыя. І дай Бог табе ў далейшым жыцьці той хуткасьці, якую ты ўмеў набіраць на лёдавай дарожцы”.


“Бабруйскае жыцьцё”, 1994 год:

“Набліжаецца 8 сакавіка — Дзень жанчын, сьветлае веснавое сьвята цудоўнага полу. Мужчынам зараз не да адпачынку, кожны хоча купіць да гэтай знамянальнай даты найлепшы падарунак. Дбаюць аб сваіх жанчынах і кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў, арганізацыяў і ўстановаў. Добрую задуму вырашылі ажыцьцявіць кіраўнікі і прафсаюзны камітэт камбінату “Белшына”. Кожнай жанчыне яны маюць намер да дня 8-га сакавіка падарыць па ўнікальнаму прасу “Камфорт”. Акрамя таго, кожнаму працуючаму мужчыну і жанчыне вызначаная прэмія, якая атаварваецца цукрам у колькасьці 25 кіляграмаў”. Не, згадзіцеся, той абсурд, які нараджае жыцьцё, ня ідзе ні ў якое параўнаньне з фантазіяй найбольш абсурднага пісьменьніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG