Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЫШЭЙШЫ ГАСПАДАРЧЫ СУД РАСПАЧАЎ РАЗГЛЯД СПРАВЫ ВАЎКАВЫСКІХ ГАЛАДОЎШЧЫКАЎ


Галіна Абакунчык, Менск

Супрацьстаяньне паміж “Нікатрансам”, прыватным прадпрымальнікам Мікалаем Аўтуховічам і падатковымі органамі стала прычынаю шматтыднёвай галадоўкі пратэсту прыватных таксоўшчыкаў Ваўкавыску мінулай восеньню.

Пачатак суду 4 лютага быў непрацяглым. Дырэктар “Нікатрансу” Юры Лявонаў заявіў, што справядлівасьць свайго патрабаваньня дакажа на падставе шматлікіх дакумэнтаў і дзейнага заканадаўства. Адвакаты спадара Лявонава хадайнічалі аб падмацаваньні пазову дадатковымі дакумэнтамі. Судзьдзя Анатоль Гарноўскі гэтую просьбу задаволіў і адклаў разгляд справы дзеля вывучэньня далучаных папераў. Юры Лявонаў лічыць гэта добрым знакам:

(Лявонаў: ) “Усе чакаюць нармалёвага разьвіцьця падзеяў і вырашэньня справы на нашую карысьць. Настрой у людзей добры, працоўны, прадпрыемства працуе ў нармалёвым рэжыме. Усе настроеныя аптымістычна”.

Значна менш аптымістычна выказаўся яшчэ адзін удзельнік ваўкавыскага канфлікту, прыватны прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Ягонае патрабаваньне прызнаць незаконнымі штрафныя санкцыі на 267 мільёнаў рублёў Гарадзенскі абласны гаспадарчы суд пачне разглядаць 16 лютага. Вось што спадар Аўтуховіч сказаў у інтэрвію Радыё Свабода:

(Аўтуховіч: ) “Горад ня верыць, што мы нешта выйграем. Усе кажуць, што гэта тое самае, што са сьцяной ваяваць. Тое, што я ня здамся, яны ведаюць, а вось якім будзе рашэньне суду, невядома. Калі прайграем, то выклічам прэсу, тэлебачаньне, і як нас прыйдуць забіраць — будзем, як кажуць, “адстрэльвацца”, няхай нас пасадзяць. Мы нічога не парушалі”.

Паводле спадара Аўтуховіча, цяпер у Ваўкавыску працуе камісія Міністэрства падаткаў і збораў, якая правярае дзейнасьць мясцовай падатковай інспэкцыі. Таксама ў горадзе цяпер знаходзіцца й міжведамасная камісія, але чыю дзейнасьць яна будзе вывучаць і якімі будуць вынікі гэтай працы — пакуль невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG