Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі мыта на машыны зьніжаецца, у Беларусі — не


У Расеі ад сёньня зьніжаецца ўвазная мыта на аўтамабілі, што прадугледжана пратаколам аб далучэньні Расіі да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі.

Як паведамляе БЕЛТА, для Беларусі і Казахстана стаўка мыты на ўвоз аўтамабіляў застаюцца на ранейшым узроўні. Гэта прадугледжана адзіным мытным тарыфам Мытнага саюзу, які сёньня ўступіў у сілу.

Падвышаная стаўка мыты для Беларусі будуць дзейнічаць да моманту далучэньня краіны да ЎГА. Розьніца ў мытах паміж краінамі Мытнага саюзу будзе нівэлявацца ўтылізацыйным зборам на аўтамабілі, які ўводзіцца ў Расеі з 1 верасьня.

У Расеі ад сёньня ўвазная мыта на новыя легкавыя аўтамабілі зьніжаная з 30% да 25%, на працягу наступных 6 гадоў яна будзе зьніжаная да 15% ад кошту машын. Мытны збор на патрыманыя легкавыя аўтамабілі да 7 гадоў у Расеі ад сёньня зьніжаны з 35% да 25%, а да 2018 году мыта на іх складзе 20% ад кошту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG