У СУБОТУ...
...пакрапае дождж, у нядзелю будзе воблачна з праясьненьнямі, без дажджу. Тэмпэратура: 9-19.
У БЕЛАРУСІ і СЬВЕЦЕ:
3 – фольк-фэст «Камяніца» ў Музеі народнай архітэктуры і побыту (вёска Азярцо каля Менску). Уваход будзе адбывацца па квітках музею, якія каштуюць 10 тыс. руб. для дарослых і 5 тыс. руб для школьнікаў.
3 – у Сопаце ў Польшчы нефармальная сустрэча міністраў замежных справаў Эўразьвязу.
3 – у Душанбэ саміт СНД.
4 – прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад у Таджыкістане.
4 – міністар замежных справаў Бразыліі Антоніё Патрыёту ў Расеі.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:
3/301 – Заснавана Сан-Марына — самая старая дзяржава Эўропы.
4/1970 – сацыяліст Сальвадор Альендэ быў абраны прэзыдэнтам Чылі
Нарадзіліся:
3/1927 – беларускі пісьменьнік Алесь Адамовіч.
3/1941 – расейскі пісьменьнік Сяргей Даўлатаў.
4/1809 – польскі паэт Юльюш Славацкі.
4/1936 – беларускі пісьменьнік Сакрат Яновіч.
Памерлі:
4/1891 – Міхаіл Каяловіч, расейскі гісторык беларускага паходжаньня
4/1997 – Міхаіл Раманюк, беларускі этнограф.
МІНУС 365:
Журналіст Алег Бябенін знойдзены мёртвым на сваім лецішчы.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Сапраўдная мужнасьць у тым, каб любіць жыцьцё, ведаючы пра яго ўсю праўду».
Сяргей Даўлатаў