Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: допыты ў справе Бяляцкага

абноўлена

Віктар Сазонаў перад допытам ля ўправы Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў
Віктар Сазонаў перад допытам ля ўправы Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў
Раніцай 25 жніўня гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў быў выкліканы ў мясцовую ўправу Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў.

10.10 Віктар Сазонаў сказаў пасьля допыту, што пытаньні тычыліся крымінальнай справы супраць Алеся Бяляцкага. Ён падпісаў паперу пра неразгалошваньне зьвестак сьледзтва.

9.00 Менску прыбыла сьледчая Тацяна Касынкіна, якая вядзе крымінальную справу Алеся Бяляцкага.

Віктара Сазонава выклікалі ў якасьці сьведкі.

“Сапраўды, з самага Менску прыехала сьледчая, маглі б тут некаму даручыць зрабіць допыт. Гэта сьведчыць аб тым, што яны да гэтай справы ставяцца вельмі сур’ёзна. Усе разумеюць, што гэта не шараговая справа, а датычыць Алеся Бяляцкага, і ўсё трэба зрабіць, каб штосьці даказаць. Але мы ведаем Алеся Бяляцкага і ведаем, што ён невінаваты. Што б там ні рабілася, мы, ступаючы на праваабарончы шлях, шлях змаганьня за сваю краіну, ведалі, што такое можа быць, таму нічога нечаканага ў гэтым для нас няма”, – заявіў Сазонаў “Свабодзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG