- У Менскай вобласьці было тры сьнежныя заторы на дарогах.
- У Менску, дзе выпала 25 см сьнегу, дзясяткі разоў спыняліся аўтобусы, тралейбусы і трамваі.
- Пэрыядычна зьнікала электрычнасьць у 392 вёсках і сельскагаспадарчых аб’ектах — да сёньняшняй раніцы сьвятло ўсюды вярнулі.
- Ратавальнікі дапамаглі дастаць зь сьнежных гурбаў амаль трыста аўтамабіляў.
Пра гэта 10 студзеня на нарадзе паведаміў начальнік рэспубліканскага цэнтру рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі Ігар Радзькоў, перадае БелТА.
Не абышлося і без маштабных здарэньняў.
- У Віцебску сьнегам прарвала паветраапорную мэмбрану тэнтавага футбольнага манэжу. Заняткі ў манэжы прыпынілі, мэмбрану зьдзьмулі, каб адрамантаваць.
- У вёсцы Асавок Асіповіцкага раёну Магілёўскай вобласьці ад сьнегу часткова абрынуўся дах кароўніка.
- У пасёлку Брожа Бабруйскага раёну сьнег расьціснуў каркас цяпліцы ляснога гадавальніка.
Людзі не пацярпелі, паведаміла МНС.
Зь Менску і Віцебску карыстальнікі сацсетак паведамлялі пра сыход трамвая з рэек.
Форум