Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея атакавала інфраструктуру Ўкраіны. У Кіеве ў суботу экстрана адключалі сьвятло, цяпло і ваду


У сталіцы Ўкраіны адключалі электрычнасьць, спынялі працу сыстэм вода- і цеплазабесьпячэньня, а таксама электратранспарту. Гэта зьвязана з наступствамі расейскіх удараў па энэргетычнай інфраструктуры і як вынік — перагрузкі сыстэмы.

Мэр Віталій Клічко заклікаў ашчаджаць электрычнасьць і не карыстацца прыборамі, для якіх яе трэба шмат, каб не выклікаць перагрузкі сыстэмы, пашкоджанай расейскімі абстрэламі. Таксама ён папрасіў часова пераехаць за горад кіяўлянаў, якія маюць там свае дамы з альтэрнатыўнымі крыніцамі цяпла. У Кіеве днём было не вышэй за —10°C, уначы прагназуюць да —16́°.

Сяргей Пржыстоўскі сядзіць у сваім пакоі зь вядром сьнегу, які зьбіраецца растапіць за ноч. Ягоная кватэра засталася бяз вады пасьля таго, як мінулай ноччу расейскі дрон ударыў па будынку падчас атакі на Кіеў, 10 студзеня 2026 году
Сяргей Пржыстоўскі сядзіць у сваім пакоі зь вядром сьнегу, які зьбіраецца растапіць за ноч. Ягоная кватэра засталася бяз вады пасьля таго, як мінулай ноччу расейскі дрон ударыў па будынку падчас атакі на Кіеў, 10 студзеня 2026 году
Уначы на 10 студзеня Кіеў патанаў у цемры
Уначы на 10 студзеня Кіеў патанаў у цемры

Расейскае войска другі дзень запар цэліла таксама па энэргетычнай інфраструктуры Крывога Рога ў Дняпрапятроўскай вобласьці. Раніцай 10 студзеня без электрычнасьці было больш за 45 тысяч абанэнтаў у горадзе і больш за 130 тысяч у вобласьці. Кіраўнік гораду прагназуе, што сьвятло і цяпло вернецца ў жытло ўсіх крыварожцаў ўжо сёньня.

У Краматорскім раёне Данецкай вобласьці ахвярай расейскіх абстрэлаў стала 68-гадовая жанчына.

У суботу расейскае войска скінула кіраваныя авіябомбы на Славянск і вёску Новаўкраінка ў Запароскай вобласьці. Паранена некалькі чалавек.

Украіна ж атакавала нафтабазу «Жутаўская» ў Валгаградзкай вобласьці Расеі, паведаміў генштаб Узброеных сілаў. Раней пра пажар ад падзеньня частак зьбітага дрона паведаміў і губэрнатар Валгаградзкай вобласьці.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG