Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Папскай рады Cor Unum наведае Менск


Арцыбіскуп Рабэр Сара
Кіраўнік Папскай рады Cor Unum кардынал Рабэр Сара наведае Менск 19 чэрвеня.

Старшыня Рады прыбудзе ў Менск для ўдзелу ва ўрачыстасьцях з нагоды 20-годзьдзя Менска-Магілёўскай мэтраполіі. Яны пройдуць 19 чэрвеня перад менскім касьцёлам сьвятых Сымона і Алены (Чырвоны касьцёл), дзе кардынал Рабэр Сара ўзначаліць набажэнства.

Пра гэта БЕЛТА паведаміў адказны за СМІ пры сакратарыяце Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Юры Жагарын.

Жагарын патлумачыў: гэтая Рада, якая афіцыйна называецца Pontificium Consilium Cor Unum -- Папская рада "Адзіным сэрцам", каардынуе дзейнасьць усіх каталіцкіх дабрачынных арганізацыяў.
XS
SM
MD
LG