Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест каляднага віншаваньня


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў калядныя дні зьвярнулася да суродзічаў.

Дарагія суродзічы на Бацькаўшчыне і ў Замежжы,
апошнімі днямі, у гэты сьвяточны час Божага Нараджэньня беларускі народ перажыў яшчэ адну балючую бачынку сваёй гісторыі: здраду, зьдзек і зьнявагу па віне чалавека, які называе сябе ягоным выбраным прэзыдэнтам.

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі хачу выказаць глыбокае спачуваньне ўсім ахвярам нянавісьці, якая раз’юшылася на вуліцах Менску ў нядзелю 19 сьнежня 2010 году. Хачу запэўніць вас, што мы – з вамі, і што не дазволім сьвету забыцца пра вас аж пакуль ня будзе вызвалены апошні палітвязень.

Заклікаем кожнага беларуса запомніць жудасныя падзеі 19 і 20 сьнежня – той атручаны калядны падарунак, якія падрыхтавалі вам людзі, што хочуць вамі кіраваць.

Яднайцеся, дарагія суродзічы. Ня бойцеся бараніць братоў і сёстраў у бядзе! Надыйшоў час выказаць удзячнасьць тым, хто да апошняга змагаўся за вас.

Салідарнымі, з’яднанымі, з Божай дапамогай, мы зробім нашую краіну шчасьлівай і заможнай. Будучыня за намі!

Жыве Беларусь і будзе жыць!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG