Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымашэўскі стварыў у Гомелі перадвыбарчы штаб


У Гомелі створаны перадвыбарчы штаб сустаршыні “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” Віталя Рымашэўскага, які вылучаны ад стваранай партыі кандыдатам у прэзыдэнты. Штаб ачоліў гомельскі сябра БХД Юры Клімовіч.


У Гомелі створаны перадвыбарчы штаб сустаршыні “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” Віталя Рымашэўскага, які вылучаны ад стваранай партыі кандыдатам у прэзыдэнты. Штаб ачоліў гомельскі сябра БХД Юры Клімовіч.

“Гэта ўжо чацьвёрты мой штаб у рэгіёнах, - кажа спадар Рымашэўскі. – Падчас паездак мы ўмацоўваем свае рэгіянальныя структуры, супольна аналізуем мінулую дзейнасьць і плянуем яе на бліжэйшыя шэсьць месяцаў. Нашыя пляны ўключаюць як падрыхтоўку да прэзыдэнцкай кампаніі, у прыватнасьці, фармаваньне штабоў, так і ўзмацненьне працы ў рэгіёнах. Нягледзячы на хуткія прэзыдэнцкія выбары, мы не забываемся на мясцовыя праблемы, якія хвалююць тутэйшых жыхароў. Будзем імкнуцца іх вырашаць і рухацца наперад”.

З удзелам Віталя Рымашэўскага ў Гомелі прайшоў адукацыйны сэмінар, на якім разглядаліся пытаньні хрысьцінска-дэмакратычнай ідэалёгіі, стратэгічнага плянаваньня й піяру.



Сёньня спадар Рымашэўскі меў сустрэчу зь мясцовымі актывістамі, на якім выклаў сваю пазыцыю ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі. Паводле прамоўцы, ён як прадстаўнік БХД ідзе на выбары дзеля таго, каб Беларусь жыла па іншых, хрысьціянскіх правілах, каб людзі ведалі, што ёсьць дабро, а што - зло. Мадэль існаваньня дзяржавы БХД бярэ не з тэорыі Маркса, а зь Бібліі, з хрысьціянскіх каштоўнасьцяў.

“Ні я, ні Павал Сквярынец – мы не ствараем новай партыі, - заявіў Рымашэўскі. - Мы адраджаем тое, што было зроблена ў Беларусі нашымі дзядамі. Гэта была самая моцная партыя – яна змагалася з бальшавікамі, была альтэрнатывай польскаму імпэрскаму ўплыву. Я быў бы шчасьлівы, каб Гасподзь даў мне хоць долю той сілы, якая была ў заснавальнікаў партыі Вінцэнта Гадлеўскага, Адама Станкевіча, якія высока несьлі сьцяг Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Гэта была партыя, якая выступала за Беларусь, за беларускі народ і за сумленную палітыку, пабудаваную на хрысьціянскіх прынцыпах”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG