Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафтаперапрацоўчая вытворчасьць падае


Цягам першых шасьці месяцаў году ў Беларусі адбылося найбольшае падзеньне аб'ёмаў вытворчасьці ў нафтаперапрацоўчай прамысловасьці – на 32,8% меней параўнальна з аналягічным пэрыядам мінулага года.

Пра гэта са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт паведамляе БелаПАН.

Ад 1 студзеня гэтага года памяняліся ўмовы пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь. Расея плянуе паставіць сёлета 21,5 мільёнаў тон нафты, зь іх 6,3 мільёны тон бязмытна.

Паводле Белстату, у першым паўгодзьдзі падзеньне вытворчасьці было таксама ў станкабудаўнічай і інструмэнтальнай прамысловасьці (на 12,4%), аўтамабільнай (на 2,6%).

Найбольшы прырост прамысловай вытворчасьці адбыўся ў хімічнай галіне – на 23,1%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG