Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 29 сьнежня падпісаў закон аб фінансаваньні працы ўраду на 2023 фінансавы год на суму 1,7 трлн даляраў, гаворыцца ў заяве Белага дома.
Цяпер ад людзей, якія прылятаюць у Злучаныя Штаты з Кітая, будуць патрабаваць тэст COVID-19.
З расейскага палону з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну вызвалілі 1456 чалавек, паведаміў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.
Падкантрольная дэмакратам Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 23 сьнежня прыняла законапраект аб выдатках на 1,7 трлн даляраў, у тым ліку 45 млрд даляраў на дапамогу Ўкраіне.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў праект абароннага бюджэту на 2023 фінансавы год аб’ёмам у 858 мільярдаў даляраў. Гэта амаль на 80 мільярдаў больш за бюджэт 2022 году.
Камісія Кангрэсу ЗША, якая расьсьледуе мінулагодні напад на Капітолій, абвінаваціла былога прэзыдэнта Дональда Трампа ў змове, якая складалася «зь некалькіх частак», з мэтай адмяніць сваю паразу на прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбыліся тры месяцы раней.
У Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ў пятніцу, як чакаецца, пройдзе галасаваньне па законапраекце аб урадавых асігнаваньнях на 2023 фінансавы год. Дакумэнт, які разьмяркоўвае амаль 1,7 трыльёна даляраў бюджэтных сродкаў, напярэдадні быў прыняты ў Сэнаце.
Сэнат ЗША падтрымаў законапраект аб выкарыстаньні арыштаваных у краіне актываў расейскіх бізнэсоўцаў для дапамогі Ўкраіне, паведаміў у сваім Twitter ініцыятар законапраектуа, сябра Палаты прадстаўнікоў Том Маліноўскі.
Крыніцы расказалі Associated press аб дэталях падрыхтоўкі і ажыцьцяўленьня візыту ўкраінскага лідэра ў Вашынгтон.
«Калі мы не дапаможам Украіне вярнуць кантроль над Крымам, дык праз 4–5 гадоў гарантавана пачнецца наступная фаза гэтага канфлікту», — кажа Бэн Годжэс, былы камандуючы войскамі ЗША ў Эўропе.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн правялі прэс-канфэрэнцыю ў Белым доме пасьля закрытай сустрэчы 21 сьнежня.
Прэзыдэнты Украіны і ЗША Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн сустрэліся ў Авальным кабінэце Белага дому, паведамляюць амэрыканскія СМІ.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 21 сьнежня прымае ў Белым доме прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага.
Прадстаўніца МЗС РФ паведаміла, што Расея не плянуе перадаваць Беларусі ядзерную зброю.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен паведаміў, што ў новы пакет вайсковай дапамогі Кіеву ўвайшла сыстэма Patriot.
Кангрэсмэны і сэнатары зьвярталіся ў Белы дом з просьбай прызнаць Расею краінай-спонсарам тэрарызму, гэтага ж патрабуе ад Вашынгтона Кіеў.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 21 сьнежня абвесьціць новы пакет дапамогі Ўкраіне ў бясьпецы амаль на 2 мільярды даляраў, у які ўвойдуць зэнітна-ракетныя комплексы Patriot, паведаміў на брыфінгу 20 сьнежня высокапастаўлены чыноўнік Белага дому.
Суд прысяжных у Нью-Ёрку прызнаў гендырэктара фірмы «Русская Америка» Ўладзіміра Данскога і юрыстку Джулію Грынберг вінаватымі ў іміграцыйным махлярстве. Яны родам зь Беларусі і зараз ім пагражае да пяці гадоў турмы.
Гэта будзе першы замежны візыт прэзыдэнта Ўкраіны з часу пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць ягонай дзяржавы.
Амэрыканскі дасьледчы цэнтар Atlantic Council (Атлянтычная рада) правёў дыскусію «Як Украіна можа перадухіліць зімовы тупік?».
Некаторыя амэрыканскія заканадаўцы заклікалі прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна зрабіць захады ў сувязі з чаканай хваляй людзей, якія жадаюць атрымаць прытулак у ЗША і цяпер зьбіраюцца каля паўднёвай мяжы краіны.
Вашынгтон спрабаваў утрымаць Украіну ад удару па аб’екце на тэрыторыі краіны, у якім, паводле зьвестак выведкі, быў кіраўнік расейскага Генэральнага штабу Валеры Герасімаў. Аб гэтым піша газэта The New York Times з спасылкай на ананімныя крыніцы.
ЗША ня бачаць сур’ёзнага стаўленьня Расеі да перамоваў з Украінай. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу PBS заявіў кіраўнік ЦРУ Уільям Бэрнс.
Амэрыканскія сэнатары прынялі законапраект, які прадугледжвае рэкордныя 858 мільярдаў даляраў у выглядзе штогадовых выдаткаў на абарону, што на 45 мільярдаў даляраў больш, чым было прапанавана прэзыдэнтам Джо Байдэнам.
ЗША ўвялі санкцыі супраць расейскага бізнэсмэна Ўладзіміра Патаніна, віцэ-прэмʼера ўраду Расеі Андрэя Белавусава і шэрагу губэрнатараў.
Алімпійскі і паралімпійскі камітэт ЗША падтрымаў ідэю дапусьціць расейскіх і беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году, калі яны будуць выступаць пад нэўтральным сьцягам.
Удзел Беларусі ў расейскай агрэсіі, беспрэцэдэнтныя заходнія санкцыі, сьмерць міністра замежных справаў Уладзімера Макея — пра гэтыя і іншыя вынікі году ў сфэры міжнародных дачыненьняў разважае экспэрт Эўрапейскай рады міжнародных адносінаў, былы беларускі дыплямат Павал Сьлюнькін.
Якой можа быць перамога Ўкраіны ў вайне з Расеяй? Як гэтая перамога паўплывае на лёс Беларусі? Ці не захоча Расея пасьля сваёй паразы анэксаваць Беларусь, каб кампэнсаваць канчатковую страту Ўкраіны? Пра гэта і пра іншае разважае ўкраінскі палітоляг Яўген Магда.
Касьмічны карабель Orion, які лятаў да Месяца, вярнуўся на Зямлю. ВІДЭА
Грамадзянін Лібіі Абу Агіла Масуд, які падазраецца ў датычнасьці да выбуху на борце пасажырскага самалёта над шатляндзкім горадам Локербі ў 1988 годзе, узяты пад варту і знаходзіцца ў турме ў Злучаных Штатах.
10 сьнежня 2022 году спаўняецца два гады ініцыятыве беларускай дыяспары «Народныя амбасады Беларусі». Прадстаўнік народнай амбасады Беларусі ў Нямеччыне Міхаіл Таўбэ расказаў Свабодзе пра дзейнасьць народных амбасадаў у сьвеце і пра новыя пляны.
ЗША рыхтуюцца накіраваць ва Ўкраіну пакет вайсковай дапамогі на суму $275 мільёнаў, у яго будуць уключаныя сродкі для барацьбы з атакамі бесьпілётнікаў і іншыя сродкі СПА.
Абмен адбыўся ў аэрапорце Абу-Дабі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты).
Спаборніцтва ў космасе тлумачаць былы намесьнік Генэральнага штабу ЗША і цяперашні дырэктар праграмы касьмічнай абароны ў амэрыканскім Міністэрстве абароны.
Дэмакрат Рафаэл Ўорнак перамог рэспубліканца Гэршэла Ўокера на выбарах у Сэнат ЗША ад штату Джорджыя. Другі тур выбараў у гэтым штаце прайшоў 6 сьнежня.
Дзярждэпартамэнт ЗША ўхваліў патэнцыйны продаж Польшчы 116 танкаў M1A1 Abrams, іншых транспартных сродкаў і боепрыпасаў у рамках пагадненьня агульным коштам да 3,75 мільярда даляраў, паведаміў Пэнтагон.
Карым Хан заявіў, што яго суд можа займацца прыцягненьнем да адказнасьці за ваенныя злачынствы, учыненыя ва Ўкраіне.
Расея выкарыстоўвае пры абстрэле Ўкраіны новыя крылатыя ракеты, вырабленыя пасьля ўвядзеньня заходніх санкцыяў.
Экспэрты спрачаюцца, ці будуць ракеты далёкага радыюсу дзеяньня для Ўкраіны стрымліваць Пуціна альбо пашыраць вайну.
Улады РФ не зацікаўленыя ў мірных перамовах па завяршэньні вайны супраць Украіны, адзначыў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у інтэрвію CBS News.
ЗША знаходзяцца ў ключавым пункце ў адносінах да Кітая, і ім спатрэбіцца ваенная моц, каб гарантаваць, што вашынгтонскія каштоўнасьці, а не пэкінскія, будуць вызначаць глябальныя нормы ў XXI стагодзьдзі, заявіў міністар абароны ЗША Лойд Остын.
Большасьць краін Эўразьвязу і ЗША падтрымліваюць увядзеньне верхняй мяжы цаны на расейскую нафту. ЗША заявілі, што гэта дазволіць скараціць даходы Масквы, каб абмежаваць яе магчымасьці фінансаваць вайну ва Ўкраіне.
Дзяржсакратар заявіў, што ЗША асьцерагаюцца прымяненьня ядзернай зброі Расеяй, але пакуль ня бачаць «ніякіх незвычайных рухаў у гэтым напрамку».
Міністэрства абароны ЗША заключыла з карпарацыяй Lockheed Martin кантракт на вытворчасьць дадатковых рэактыўных сыстэм залпавага агню HIMARS.
У Кангрэс ЗША унесьлі законапраект аб прызнаньні расейскай ПВК «Вагнэр» замежнай тэрарыстычнай арганізацыяй.
У амэрыканскім Інстытуце вывучэньня вайны (ISW) ацанілі магчымасьць поўнамасштабнага ўдзелу Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны.
Паводле апытаньня, праведзенага Інстытутам Рональда Рэйгана, 82% амэрыканцаў успрымаюць Расею як варожую дзяржаву.
Міністэрства абароны ЗША заключыць з амэрыканскай абароннай і аэракасьмічнай кампаніяй Raytheon Technologies кантракт на вытворчасьць шасьці перасоўных зэнітна-ракетных комплексаў (ЗРК) NASAMS для іх наступнай перадачы Ўкраіне.
Амэрыканскія сэнатары прынялі законапраект, які абараняе фэдэральнае прызнаньне аднаполых шлюбаў. Гэта было выклікана асьцярогамі, што Вярхоўны суд можа скасаваць рашэньне 2015 году, якое легалізавала аднаполыя шлюбы ўва ўсёй краіне.
53-гадовая Мэліса Гайсьміт, якая была выкрадзена няняй зь яе дома, калі ёй было ўсяго 22 месяцы, змагла знайсьці сваіх бацькоў, дзякуючы тэсту ДНК.
Загрузіць яшчэ