Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі новы выбух захворваньня на каранавірус. ЗША патрабуюць тэстаў у аэрапортах


Аэрапорт у ЗША, архіўнае фота
Аэрапорт у ЗША, архіўнае фота

Цяпер ад людзей, якія прылятаюць у Злучаныя Штаты з Кітая, будуць патрабаваць тэст COVID-19.

Фэдэральныя органы аховы здароўя ЗША адрэагавалі на новую ўспышку захворваньня на каранавірус у Кітаі. Яны аб’явілі, што ў сувязі з усплёскам усе авіяпасажыры, якія прыбываюць з гэтай краіны, павінны здаць адмоўны вынік тэсту на COVID-19 для ўезду, піша «Голас Амэрыкі».

Абмежаваньне набудзе моц з 5 студзеня і закране ўсіх пасажыраў, акрамя дзяцей, малодшых за 2 гады.

Да ЗША аналягічныя захады адносна тых, хто прыяжджае з Кітая, прынялі Індыя, Італія, Японія і Тайвань.

Абмежаваньні з боку ЗША будуць распаўсюджвацца на ўсіх падарожнікаў з мацерыковага Кітая, Ганконгу і Макао, уключаючы тых, хто едзе транзытам у іншыя краіны.

«Інфармацыя аб геномным сэквэнаваньні, аб варыянтах, што цыркулююць у Кітаі, якая ёсьць у глябальных базах дадзеных, няпоўная. Акрамя таго, зьніжаны ўзровень тэставаньня новых выпадкаў і справаздачнасьці па іх. Праз адсутнасьць дадзеных нам, работнікам органаў аховы здароўя, складана выяўляць новыя варыянты, якія распаўсюджваюцца ў ЗША», — сказаў амэрыканскі фэдэральны чыноўнік падчас канфэрэнц-званку.

Дырэктара Супрацоўніцкага цэнтру САЗ у нацыянальным і глябальным заканадаўстве ў галіне аховы здароўя Лоўрэнс Госьцін лічыць, што дзеяньні ЗША абсалютна апраўданыя.

«У Кітаі адбылося выбуховае распаўсюджваньне COVID-19, што цалкам апраўдвае рэакцыю ЗША», — сказаў ён.

Злучаныя Штаты прапанавалі Кітаю вакцыны і іншыя меры падтрымкі ў барацьбе з COVID-19.

«Пэкін публічна заявіў, што яны ўдзячныя за гэтую прапанову, але ў гэты момант ім не патрэбна дапамога. Але мы не адмаўляемся ад сваёй прапановы», — заявіў другі фэдэральны чыноўнік падчас канфэрэнц-званку з журналістамі. Паводле правілаў такіх канфэрэнцый, імёны чыноўнікаў не раскрываюцца.

Раней у Кітаі прайшлі акцыі пратэсту з патрабаваньнямі зьменшыць абмежавальныя захады, пачатыя ў сувязі з распаўсюджваньнем каранавірусу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG