Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікоў фірмы «Русская Америка» ў ЗША асудзілі за іміграцыйную афэру. Яны родам зь Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд прысяжных у Нью-Ёрку прызнаў гендырэктара фірмы «Русская Америка» Ўладзіміра Данскога і юрыстку Джулію Грынберг вінаватымі ў іміграцыйным махлярстве. Яны родам зь Беларусі і зараз ім пагражае да пяці гадоў турмы.

Згодна з матэрыяламі справы, якія паведамляе пракуратура ЗША, абвінавачаныя ў складзе групы навучалі кліентаў хлусіць пад прысягай для атрыманьня прытулку ў ЗША і рыхтавалі адпаведныя падробленыя дакумэнты.

Кліентамі «Русской Америки» былі ў асноўным грамадзяне Расеі і краін СНД. Яны зьвярталіся ў фірму, каб атрымаць візу, грамадзянства ці іншы прававы статус у ЗША. Супрацоўнікі «Русской Америки» дапамагалі і з атрыманьнем прытулку, нават усьведамляючы, што некаторыя кліенты ня маюць для яго законных падстаў.

Для гэтага Данской, напрыклад, параіў украінцу расказаць афіцэрам, што ён гей і за гэта яго перасьледуюць на радзіме. Пры гэтым Данской ведаў, што кліент быў гетэрасэксуальным мужчынам і не перасьледаваўся.

Па дапамогу Данской зьвяртаўся ў тым ліку да іміграцыйнай юрысткі Джуліі Грынберг. Яна прадстаўляла інтарэсы кліентаў «Русской Америки» на гутарцы і вучыла іх хлусіць пад прысягай. Гетэрасэксуальнаму ўкраінцу яна рэкамэндавала апрануцца, «як гей», і расказала, як правільна адказваць на пытаньні.

Таксама Данской і ягоны напарнік Юры Моша дапамагалі кліентам атрымліваць працоўныя візы з дапамогай фіктыўных дамоваў арэнды і падробленых офісаў, каб стварыць у афіцэраў уражаньне, што кліенты маюць законную працу ў ЗША.

Моша быў асуджаны ў гэтай справе раней. Яго абвінавацілі, у прыватнасьці, у тым, што ён прапаноўваў кліентам завесьці апазыцыйны блог і зманіць, што ім небясьпечна вяртацца на радзіму празь іхныя выдуманыя палітычныя погляды. Калі ў кліента не хапала жаданьня ці ведаў для вядзеньня блога, ён наймаў прафэсіянала на баку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG