2020 год спарадзіў ня толькі палітычны крызіс, але і крызіс ідэалёгіі лукашэнкаўскага рэжыму. Які працягваецца і цяпер.
Гэты тыдзень пачаўся для супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ ад фізычнай нагрузкі. Пад патранажам Лукашэнкі адбыўся чэмпіянат па рубцы дроваў для супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ. Фізычная нагрузка на сьвежым паветры ўсё ж не перашкодзіла пашыраць фэйкі і маніпуляваць. Разьбіраем асноўныя зь іх.
«Мак» яшчэ вернецца ў Беларусь. Вернецца і сымбаль, і тое, што ён сымбалізуе.
Аляксандар Лукашэнка, наведваючы 11 лістапада з рабочай паездкай Талачынскі раён (Віцебская вобласьць), прыгразіў нацыяналізацыяй кампаніям з замежным капіталам у выпадку, калі яны захочуць пакінуць беларускі рынак.
Паразмаўлялі з блогерам Усяславам Пашкевічам пра ягоны праект «Тутэйшы Шляхціч», як ён пачаў захапляцца гісторыяй Беларусі, якую дзейнасьць вядзе ў Кракаве, а таксама аб працы над фільмам пра полк Кастуся Каліноўскага.
11 лістапада стала вядома, што рэстараны McDonald’s у Беларусі працягнуць працу пад брэндам «Вкусно и точка». Глядзім, якія яшчэ міжнародныя кампаніі сышлі зь Беларусі.
Synevo — самая буйная дыягнастычная сетка Беларусі. Разьбіраемся, як сыход швэдзкіх уладальнікаў паўплывае на яе і што будзе далей.
Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны паведаміў, што ў адным з вызваленых паселішчаў Берыслаўскага раёну Херсонскай вобласьці сьледчыя знайшлі рэшткі целаў людзей, ідэнтыфікаваць якіх пакуль немагчыма.
Паразмаўлялі з стваральніцай і арганізатаркамі фэстывалю дакумэнтальных фільмаў пра тое, як украінцы ўспрымаюць беларускую тэматыку падчас вайны і чаму расказваць пра Беларусь важна менавіта цяпер.
Які літаратурны твор лепш за ўсё тлумачыць Расею? Расейскі пісьменьнік Барыс Акунін пасьміхнуўся з гэтага апытаньня «Настоящей России».
Анджэй Дуда у сваёй прамове з нагоды Дня незалежнасьці Польшчы выказаў упэўненасьць, што беларускі народ даб'ецца сапраўднай незалежнасьці сваёй краіны, якая будзе сябрам Польшчы, Літвы і Ўкраіны.
Сытуацыя на мяжы зь Беларусьсю «застаецца кантраляванай», але ўкраінскія вайскоўцы «гатовыя да любога разьвіцьця падзей», заявіў прэс-сакратар Дзяржпамежслужбы Андрэй Дземчанка ў эфіры нацыянальнага тэлемаратону.
Жыхары Херсона чакаюць украінскіх вайскоўцаў у цэнтры гораду. У горадзе няма сьвятла, сувязі і хлеба.
Вырак у судзе Маскоўскага раёну Менску вынесла судзьдзя Тацяна Пірожнікава.
Свабода даведалася, што адбываецца з традыцыйнымі для Беларусі апазыцыйнымі партыямі і рухамі, многія зь якіх засталіся ў ценю агульнанацыянальных пратэстаў 2020 года і маштабных рэпрэсіяў, якія пасьледавалі за імі.
Інстытут вывучэньня вайны лічыць, што Ўкраіна ўтрымлівае ініцыятыву і рыхтуецца да вялікай перамогі ў Херсоне.
Сетка рэстаранаў хуткага абслугоўваньня McDonaldʼs пад кіраваньнем «КСБ Виктори Рестораны» зьбіраецца на працягу некалькіх тыдняў працягнуць працу пад расейскім брэндам «Вкусно и точка», паведамляецца ў прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце кампаніі.
Зьнішчэньне крытычнай інфраструктуры Ўкраіны паказала, што блэкаўт, пра які пісалі фантасты, цалкам магчымы ў рэальнасьці. Як падрыхтавацца да працяглага браку электраэнэргіі?
Прозьвішча загінулага не называюць. Гэта ўжо 15-ы загінулы беларускідобраахвотнік ва Ўкраіне, пра сьмерць якога ў баявых дзеяньнях стала вядома.
Паводле папярэдніх зьвестак Вольга Брыцікава, якая з 3 лістапада адбывае адміністрацыйны арышт у ІЧУ Наваполацку, абвясьціла галадаваньне 8 лістапада.
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі паведамілі, што Расея хвалямі атакуе энэргетычныя аб’екты Ўкраіны — ад лініяў электраперадачы да грэбляў гідраэлектрастанцыяў.
Узброеныя сілы Ўкраіны заявілі аб вызваленьні вёскі Кісялёўкіў Херсонскай вобласьці, што прыкладна за 25 кілямэтраў ад Херсону.
Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША выказаў думку, што кіраўнік расейскага МЗС рызыкуе апынуцца ў ізаляцыі на плянаваным саміце лідэраў краін «Вялікай дваццаткі»
На аўкцыёне 10 лістапада прадалі сканфіскаваны за нявыплату штрафаў дачны надзел вядомай актывісткі Ніны Багінскай, паведаміў тэлеканал «Белсат» з спасылкай на супрацоўніка РУП «БелЮрЗабесьпячэньне».
Аляксандар Лукашэнка «ад імя шматнацыянальнага беларускага народу» адправіў народу Польшчы віншаваньне са сьвятам Незалежнасьці.
ЗША скасавалі статус расейскай эканомікі як рынкавы. Пра гэта паведаміла міністэрства гандлю Злучаных Штатаў. Цяпер амэрыканскія фінансавыя інстытуцыі будуць разглядаць Расею як краіну зь нярынкавай мадэльлю эканомікі.
Што азначаюць мабілізацыйныя захады ў Беларусі — гэта пралёг уступленьня ў вайну, спэктакль для расейцаў, падрыхтоўка «на ўсялякі выпадак»? Што ўдалося зрабіць пераходнаму Кабінэту Ціханоўскай за першыя тры месяцы існаваньня і што можна было зрабіць за гэты час?
У яе ўвайшлі чатыры сыстэмы СПА Аvenger, боепрыпасы і гранатамёты.
Прэзыдэнт Джо Байдэн сустрэнецца з кіраўніком Кітаю Сі Цзіньпінам 14 лістапада ў кулюарах саміту G20 на наступным тыдні на Балі ў Інданэзіі.
Жыхар Чачэрску Юры Кавалёў трапіў у калёнію за «абразу прэзыдэнта». Пасьля таго як ён адбыў тэрмін пакараньня, Юрыя зноў судзілі і прызначылі прымусовае псыхіятрычнае лячэньне. Знаёмы Кавалёва расказаў Свабодзе пра ўмовы, у якіх таго трымаюць у псыхіятрычным шпіталі.
Экспэрт Фонду Карнэгі Максім Самарукаў тлумачыць, чаму падзеньне Херсону ня выкліча вялікага абурэньня ў расейскім грамадзтве; расказвае, чым стала Ўкраіна для Ўладзімера Пуціна; і настойвае на сваім прагнозе, што беларускія войскі возьмуць удзел у вайне.
Сяргей Гаранін быў намесьнікам дырэктара па навуковай працы Інстытута мовазнаўства ім. Якуба Коласа ДНУ «Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» НАН Беларусі.
1 ліпеня суд Кіраўскага раёну пакараў студэнтку з Качэрычаў (Кіраўску) Дануту Перадню шасьцю з паловай гадамі калёніі агульнага рэжыму зьняволеньня за антываенны пост.
Працэс у судзе Маскоўскага раёну Менску вядзе судзьдзя Тацяна Пірожнікава.
Да інтэрнэт-акцыі ў абарону нацыянальнага лёзунгу, які беларускія ўлады ўнесьлі ў сьпіс «нацысцкай сымболікі», далучыліся апазыцыйныя лідэры Беларусі і незалежныя журналісты, заходнія дыпляматы, а таксама звычайныя беларусы і грамадзяне іншых краін.
Міжнародная арганізацыя Amnesty International апублікавала новую справаздачу, у якой прааналізавала факты прымусовага перамяшчэньня цывільных грамадзян з акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны.
Камандуючы паветрана-касьмічнымі сіламі Ірана Амір Алі Хаджызадэ паведаміў, што ў Іране створана гіпэргукавая балістычная ракета. Ягоныя словы прыводзіць іранскае агенцтва Tasnim.
Актывы кампаніі ўжо арыштавалі. Папярэдняе слуханьне справы аб банкруцтве прызначанае на 21 сьнежня.
Брытанскі ўрад заявіў 10 лістапада, што замарозіў актывы расейскіх алігархаў і іншых фізычных і юрыдычных асобаў на суму 18 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў (20,5 мільярда даляраў), якія знаходзяцца пад санкцыямі ў сувязі з поўнамаштабным уварваньнем Расеі ва Ўкраіну.
У канцы верасьня 2021 году па Беларусі прайшоў шэраг затрыманьняў удзельнікаў «Рабочага руху». Іх абвінавацілі ў «экстрэмізьме» і «здрадзе дзяржаве». Цяпер дзесяць удзельнікаў плятформы судзяць у Гомельскім абласным судзе. Свабода даведалася падрабязнасьці абвінавачаньня.
Школы зь літоўскай і польскай мовамі навучаньня ўжо перавялі на расейскую мову.
«Кожная дарога і сьцежка, лясы і ўзгоркі стануць для ворага пасткай або непрыемным сюрпрызам. Ягоныя страты будуць велічэзнымі».
На выбарах у Палаты прадстаўнікоў двух амэрыканскіх штатаў — Пэнсільваніі і Тэнэсі — перамаглі мёртвыя кандыдаты ад Дэмакратычнай партыі. Будуць абвешчаныя перавыбары, дату назавуць пазьней.
Старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША Марк Мілі заявіў, што паводле зьвестак Пэнтагону, на вайне ва Ўкраіне загінулі і параненыя больш як 100 тысяч расейскіх вайскоўцаў.
У Вашынгтоне ўхвалілі продаж рэактыўных сыстэмаў залпавага агню HIMARS Літве. Сума ўгоды ацэньваецца ў $495 мільёнаў. Генэральны падраднік — карпарацыя Lockheed Martin.
У мінулыя «доўгія» выходныя на выездах зь Беларусі ў Літву і Польшчу легкавікі стаялі ў чарзе ад 6 да 24 гадзін. У буднія дні рэйсавыя аўтобусы па-ранейшаму спазьняюцца і ў Польшчу, і назад, у Беларусь, прынамсі на 2–3 гадзіны. Разьбіраліся, чаму.
Выведка Вялікай Брытаніі лічыць, што адвод войскаў з Херсону не дазволіць Расеі рэалізаваць яе стратэгію на поўдні Ўкраіны.
Палата прадстаўнікоў разгледзела праект закону «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства» на паседжаньні 10 лістапада.
Нефармальна яна называецца «ўзнагародай першапраходцы».
Загрузіць яшчэ