Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сказалі звольніць тых, хто апынуўся на „сутках“». З Акадэміі навук звольнілі навукоўца Гараніна


Сяргей Гаранін
Сяргей Гаранін

Паводле інфармацыі крыніцы «Зеркала», навукоўца Сяргея Гараніна звольнілі з Акадэміі навук. Да гэтага ён правёў дзесяць дзён у менскай турме на Акрэсьціна.

«Яшчэ перад доўгімі лістападаўскімі выходнымі ў прэзыдыюм Акадэміі навук выклікалі дырэктараў інстытутаў і сказалі звольніць тых, хто пасьля нядаўняй „аблавы“ апынуўся на „сутках“», — расказаў суразмоўца выданьня.

Сяргей Гаранін быў намесьнікам дырэктара па навуковай працы Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» НАН Беларусі. Раней яго затрымалі падчас «аблавы» ў Акадэміі навук (тады дапытвалі агулам каля 40 чалавек) і прысудзілі 10 дзён арышту па арт. 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»).

Сяргей Гаранін не адзіны, каго затрымалі падчас «аблавы» ў Акадэміі навук. Паводле зьвестак суразмоўцы «Зеркала», тады забралі некалькі чалавек (найверагодней, пяцёх), «у каго нешта не спадабалася ў тэлефоне».

Як удалося даведацца выданьню, на «сутках» па арт. 19.1 КаАП тады апынуліся яшчэ мінімум двое навукоўцаў: кандыдат фізыка-матэматычных навук з Інстытуту хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі і малодшы навуковы супрацоўнік Аб’яднанага інстытуту праблем інфарматыкі НАН.

Акрамя таго, доктар біялягічных навук Марына Шаптурэнка ў сябе ў Facebook напісала пра затрыманьне прафэсара, члена-карэспандэнта НАН Алега Давыдзенкі — яго затрымалі разам з жонкай Натальляй. На іх завялі крымінальную справу, вінавацячы ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушылі грамадзкі парадак, альбо ўдзеле ў іх» (арт. 342 КК).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG