Паводле інфармацыі Белага дому, лідэры абмяркуюць намаганьні, каб падтрымліваць і паглыбляць камунікацый паміж ЗША і Кітаем, адказнае кіраваньне канкурэнцыяй і сумесную працу «там, дзе інтарэсы супадаюць, асабліва па транснацыянальных выкліках, якія закранаюць міжнародную супольнасьць».
Гэта мае быць першая асабістая сустрэча лідараў дзьвюх найбуйнейшых эканомік сьвету пасьля таго, як Байдэн стаў прэзыдэнтам ЗША ў студзені 2021 году. Яна адбудзецца празь некалькі тыдняў пасьля таго, як Сі Цзіньпін быў зацьверджаны на трэці пяцігадовы тэрмін на пасадзе кіраўніка Камуністычнай партыі Кітаю.