Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманая кіраўніца незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Брыцікава абвясьціла галадоўку


Вольга Брыцікава
Вольга Брыцікава

Паводле папярэдніх зьвестак Вольга Брыцікава, якая з 3 лістапада адбывае адміністрацыйны арышт у ІЧУ Наваполацку, абвясьціла галадаваньне 8 лістапада.

Як расказаў выданьню Zerkalo сябра Брыцікавай, прычынаю галадаваньня зьняволенай стала парушэньне яе правоў, а таксама адмова супрацоўнікаў ізалятару аддаваць ёй перадачы ад сваякоў.

Галадоўку Вольга абвясьціла з 8 лістапада і склала адпаведную заяву на імя начальніка ІЧУ.

Вольга Брыцікава, якая ў траўні выйшла на волю пасьля 75 дзён арышту, на пачатку лістапада была зноў арыштаваная на 15 дзён за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

10 лістапада стала вядома, што ў Полацку затрымалі сына Брыцікавай Ягора.

Прэс-служба СПБ паведаміла, што Ягор прыйшоў з войска за дзень да суду над маці і на судзе прадстаўляў яе інтарэсы. Пасьля яе арышту ён штодня наведваў ІЧУ, дзе знаходзілася Вольга.

Прычына затрыманьня Ягора невядомая. Пазьней стала вядома, што хлопца выпусьцілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG