Ворагі тваіх сяброў могуць быць і тваімі ворагамі. Ворагі тваіх ворагаў могуць быць тваімі сябрамі. А можа быць і так, што ты ўвязваесься ў чужую бойку і робіш сабе новых сур’ёзных ворагаў, не асабліва набываючы сабе новых сяброў.
6 кастрычніка пачалося датэрміновае галасаваньне. А ўжо 5 кастрычніка ў сацыяльных сетках пачалі масава зьяўляцца паведамленьні ад беларускіх студэнтаў, што іх заганяюць галасаваць датэрмінова.
У Крамлі пакуль не камэнтуюць агучаную ў аўторак заяву Аляксандра Лукашэнкі наконт расейскай авіябазы ў Беларусі, заявіў прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзьмітры Пяскоў.
Завяршыліся чарговыя перамовы Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту на Данбасе.
Заявы кіраўніка Беларусі наконт непажаданасьці разьмяшчэньня ў Беларусі расейскай авіябазы мы папрасілі пракамэнтаваць расейскага палітоляга, намесьніка дэкана факультэту сусьветнай эканомікі і сусьветнай палітыкі Вышэйшай школы эканомікі Андрэя Суздальцава.
Падчас выбарчай кампаніі асобныя інтэрнэт-рэсурсы парушалі выбарчае заканадаўства і закон аб СМІ, заявіла журналістам 6 кастрычніка міністар інфармацыі Лілія Ананіч.
Заяву Аляксандра Лукашэнкі пра расейскую авіябазу камэнтуе кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч.
Мы пацікавіліся ў расейскага палітычнага аглядальніка Вадзіма Дубнова што азначае заява Аляксандра Лукашэнкі пра адмову ад стварэньня ў Беларусі расейскай авіябазы і да якіх наступстваў гэта можа прывесьці.
Кандыдатка ў прэзыдэнты патраціла на ежу 315 тысяч беларускіх рублёў у суправаджэньні натоўпу замежных журналістаў пад прыцэлам некалькіх тэлекамэр.
У першы дзень датэрміновага галасаваньня ў Горадні на выбарчых участках пераважна галасуюць мужчыны сярэдняга веку і пэнсіянэры. А назіральніцу ад БХК абразілі.
Класкоўскі: «Ён кажа, што сёньня нам гэтая база не патрэбна. Гэтае „сёньня“ паказвае, што ўсё ж такі Лукашэнка разумее абмежаванасьць рэсурсу для супраціву і, магчыма, пасьля выбараў, калі Масква цяпер не даціснула, то дацісьне».
Статкевіч: «Калі Лукашэнка нешта прадае, ён заўсёды падымае кошты. Значыць, незалежнасьці ўзьнікла пагроза, яна выстаўлена на продаж. Проста гэта такі спосаб торгу»
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што размовы пра разьмяшчэньне расейскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі ніколі не вялося.
Хоць прыйшлі толькі двое выбарцаў пэнсійнага веку, Мікалай Улаховіч правёў сустрэчу зь імі, сябрамі сваёй каманды і журналістамі.
Гаворкі пра тое, каб разьмясьціць расейскую авіябазу на тэрыторыі Беларусі, ніколі не вялося, заявіў Лукашэнка
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка бачыць пазытыў у адносінах Беларусі з Захадам.
Прэзыдэнтам застанецца Лукашэнка — лічыць магілёўскі бомж Павал. Ён праслухаў тэлевізійныя выступы канкурэнтаў дзейнага кіраўніка краіны і сьцьвярджае: нічога такога, што б яго пераканала, яны не сказалі.
Карэспандэнт Свабоды наведаў выбарчы ўчастак, дзе назіральнікам забаранілі карыстацца тэлефонамі.
6 кастрычніка распачалося датэрміновае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах. Адразу пасьля таго, як а 10 гадзіне раніцы адкрыліся ўчасткі для галасаваньня, на некаторых зь іх па бюлетэні выстройваліся чэргі.
Лідэры апазыцыі распаўсюдзілі адмысловы зварот з нагоды акцыі 10 кастрычніка. Заяву падпісалі Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч.
Дэпутаты Вярхоўнай Рады прынялі ў другім чытаньні закон, які дазваляе службу замежнікаў і асобаў без грамадзянства ў складзе ўзброеных сілаў Украіны.
Самаабвешчаныя Данецкая і Луганская «народныя рэспублікі» заявілі аб пераносе выбараў у мясцовыя органы ўлады.
Трое былых палітвязьняў — экс-кандыдаты ў прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і Мікола Статкевіч і праваабаронца Алесь Бяляцкі заклікалі Эўразьвяз не здымаць з Беларусі санкцыі да выкананьня ўсіх умоваў ЭЗ па нармалізацыі адносінаў.
Суд Эўразьвязу ў Люксэмбургу 6 кастрычніка адмяніў рашэньне Рады Эўразьвязу з 2012 году замарозіць актывы беларускага алігарха Юрыя Чыжа і двух яго кампаніяў, «Трайпл» і «Дынама Менск».
Першы эпізод сэрыялу «Акупаваныя» ў Нарвэгіі праглядзела больш за 600 тысяч чалавек. На постсавецкай прасторы абмяркоўваюць сам факт існаваньня такога сэрыялу.
Сваімі поглядамі на прэзыдэнцкую кампанію ў Беларусі з карэспандэнтам Радыё Свабода падзяліўся былы кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 1994 году, старшыня Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазьняк.
Паводле словаў кіраўніка Пэнтагона, прэзыдэнт Пуцін «прывязвае Расею да карабля, які тоне», чым зьяўляецца рэжым Асада.
У парадку дня — пытаньне аб мясцовых выбарах у акупаваных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей.
Авіяўдары Расеі ў Сырыі камэнтуе былы беларускі дыплямат, які перайшоў у апазыцыю да ўладаў, а пазьней эміграваў у Швэцыю. На яго думку, Сырыя для Расеі — магчымасьць пераключыць канфлікт з Украінай у шырэйшую плоскасьць.
Тэлеканал піша пра магчымасць расейскай наземнай апэрацыі ў Сырыі, спасылаючыся на ацэнкі Пэнтагона.
Калі Тацяна Караткевіч з прадстаўнікамі сваёй каманды прыехала на пікет, там кіпела праца.
З Адэсы вярнулася грамадзкая актывістка, рэжысэр Вольга Мікалайчык. Яна апякуецца параненым пад Данецкам беларускім добраахвотнікам Васілём Парфянковым, які ляжыць у адэскім шпіталі. Ці хутка Васіля Парфянкова выпішуць са шпіталя?
Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла, што да байкоту прэзыдэнцкіх выбараў заклікаюць палітыкі-няўдачнікі.
У сеціве пачалося інтэрнэт-галасаваньне, дзе кожнаму прапануецца вызначыцца, за каго з кандыдатаў у прэзыдэнты ён аддае свой голас.
Кіраўніцтва НАТО асудзіла ўварваньне расейскага самалёта ў паветраную прастору Турцыі.
Ці адчуваюць пагрозу ад магчымай расейскай вайсковай базы ў Беларусі жыхары суседняга ўкраінскага Чарнігава?
Naviny.by і Belapan.by былі часткова альбо цалкам недасяжныя 3–5 кастрычніка. Кіраўніцтва БелаПАН кажа пра мэтанакіраваную атаку і патрабуе ад дзяржавы абароны законных правоў.
Чыгуначнікі маюць магчымасьць скараціць шлях паездкі зь Менску ў Вільню і наадварот зь дзьвюх з паловай гадзін да дзьвюх гадзін роўна
Расейскі пісьменьнік і журналіст Сяргей Лойка нядаўна апублікаваў кнігу «Аэрапорт», заснаваную на ўласным досьведзе назіраньня за вайной ва Ўкраіне з канца 2013 году да канца 2014-га.
Прэзыдэнцкія паўнамоцтвы будуць перададзеныя парлямэнту, а кіраўнік дзяржавы будзе абірацца не ўсенародна, а парлямэнтам.
DDоS-атака пачалася пасьля публікацыі ў інтэрнэт-газэце Naviny.by артыкулаў пра рэлігійна-палітычную акцыю „Малітва за Беларусь“.
Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконнасьці ў пракуратуры і судах» зьвярнуліся ў грамадзкую прыёмную кандыдата Аляксандра Лукашэнкі з заявай, што ў Лукашэнкі «няма права на галоўную дзяржаўную пасаду».
Пра пагрозы Беларусі і сьвету, якія можа прынесьці расейская авіябаза ў Бабруйску, у інтэрвію Свабодзе разважаюць вайсковыя экспэрты.
Уладзімер Някляеў распавёў у інтэрвію Радыё Свабода пра сваё бачаньне будучыні руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць.
Аляксандар Лукашэнка разьлічвае, што цяперашняя «пазытыўная» дынаміка ў дыялёгу з ЭЗ прывядзе да поўнай нармалізацыі адносін.
Ці здолела Тацьцяна Караткевіч выйсьці за межы традыцыйнага апазыцыйнага электарату? Чаму некаторыя людзі гатовыя ісьці на выбары, якія яны самі лічаць несапраўднымі?
Давайце глядзець праўдзе ў вочы: усё залежаць ад таго, ці хоча Лукашэнка заставацца прэзыдэнтам. А ён хоча.
Расейскі прэзыдэнт далучыўся да музычных герояў Лявона Вольскага, каб расказаць пра сваё чарговае захапленьне.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пасьля трох сустрэч з украінскім калегам Пятром Парашэнкам у Нью-Ёрку на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН санкцыянаваў перадачу Ўкраіне новых узораў узбраеньня.
У сувязі з ростам плыняў уцекачоў у Эўропе ўрад Нямеччыны рыхтуе модульныя дамы для мігрантаў і вырашае пытаньне аб прадстаўленьні санітарных умоваў для жыцьця новапрыбылых.
Загрузіць яшчэ