Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайсковая база расейцаў у Бабруйску — парахавая бочка для ўкраінцаў


Памежны пераход на Чарнігаўшчыне, фота ©Shutterstock
Памежны пераход на Чарнігаўшчыне, фота ©Shutterstock

На народным сходзе ў Менску людзі пратэставалі супраць разьмяшчэньня на беларускай тэрыторыі расійскай вайсковай авіябазы, паколькі лічаць, што яна ўяўляе рэальную небясьпеку для незалежнасьці краіны. Былы палітвязень, экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч лічыць, што такая авіябаза скіравана ў тым ліку супраць Украіны.

Ці адчуваюць такую пагрозу жыхары суседняга зь Беларусьсю ўкраінскага Чарнігава? Радыё Свабода высьвятляла меркаваньні жыхароў гэтага памежнага гораду.

Аляксандар Ясянчук
Аляксандар Ясянчук

Аляксандар Ясянчук, рэгіянальны каардынатар у пытаньнях самаабароны Чарнігаўскай вобласьці:

«Я думаю, што гэта несяброўскі жэст з боку кіраўніцтва Беларусі ў дачыненьні да Ўкраіны. І асабліва калі мець на ўвазе падзеі, якія разгарнуліся ў нас на паўднёвым усходзе, а таксама ў Сырыі. Усякае пашырэньне вайсковай прысутнасьці ў любой кропцы сьвету выклікае пэўную занепакоенасьць. І тое, што расейскія войскі, у дадзеным выпадку авіяцыя, будуць знаходзіцца на поўнач ад Украіны, — гэта, мякка кажучы, насьцярожвае. Узважваючы сытуацыю, бачу, што ў Беларусі ёсьць здаровыя сілы — яны пратэстуюць. Мяркую, што робяць яны правільна. Сытуацыя ў рэгіёне спакойная, і няма падставаў разьмяшчаць расейскую вайсковую авіябазу ў Бабруйску».

Пятро Антоненка, рэдактар газэты «Світ-інфо»:

«Па-першае, пра гэта людзі пакуль мала ведаюць. У інтэрнэце зьявілася інфармацыя, што ў Менску былі акцыі пратэсту. Магчыма, ня толькі ў Менску. Я буду даваць у сваёй газэце, што ў вас прайшлі акцыі пратэсту. Але пра што гаварыць, калі ў нас частка Данбасу акупавана расейскімі войскамі. Апроч таго, расейскія вайсковыя базы, вайсковыя часткі стаяць уздоўж украінскай мяжы. І ня толькі ў Растоўскай вобласьці, але і ў Бранскай, побач з нашай Чарнігаўшчынай — там і базы, і вучэньні. Мы кожны дзень гэта назіраем. Якая можа быць яшчэ большая пагроза, калі побач з Украінай поўна расейскіх вайсковых базаў? Расейскія войскі наўпрост навісьлі над Украінай. І частка Данбасу, мы наўпрост кажам, акупаваная Расеяй. У параўнаньні з тым страшным, што ў нас вакол Расея навісае, яшчэ адна ці дзьве базы ў Беларусі не дадаюць людзям адчуваньня нейкай дадатковай пагрозы. Хутчэй, гэта для Беларусі можа абярнуцца непрыемнасьцямі.

Хутчэй, гэта для Беларусі можа абярнуцца непрыемнасьцямі

То бок у нас не адчуваюць нейкай дадатковай пагрозы ў параўнаньні з тым, што ў нас другі год ідзе вайна з Расеяй. Расейскія войскі ўжо на тэрыторыі Ўкраіны. І расейскіх войскаў поўна вакол Украіны. Літаральна за сто мэтраў ад нашай мяжы стаяць расейскія войскі».

Тацяна Жогалка, грамадзкая актывістка:

«Разьмяшчэньне гэтай базы будзе для нас вялікай небясьпекаю. Ведаючы, які ў нас усходні сусед агрэсар, які ён цынічны, подлы і нахабны, мець пад бокам такую базу для нас дужа небясьпечна. І мы будзем адчуваць сябе, як кажуць, нібы на парахавой бочцы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG