Аднак Робэрт Мугабэ, які ўзначальвае краіну з моманту набыцьця ёю незалежнасьці ў 1980 годзе, можа яшчэ 10 гадоў заставацца ва ўладзе.
На сэсіі Ўсекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, які праходзіць у Пэкіне, былі зацьверджаныя каля трыццаці кіраўнікоў міністэрстваў, дзяржкамітэтаў і ведамстваў Дзяржаўнай рады КНР.
За апошнія шэсьць месяцаў урадавыя сілы скінулі як найменей 156 касэтных бомбаў ў больш чым ста раёнах краіны
17 сакавіка 2011 году касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду адмяніла сваё ж ранейшае рашэньне адносна аднаўленьня трансляцыі ў FM-эфіры «Аўтарадыё».
Ці адбылося на сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Санкт-Пецярбургу аддзяленьне «мух ад катлетаў», што Пуцін абяцаў пасьля сустрэчы з Лукашэнкам на берагах Нявы 11 гадоў таму? Ці дасьць Расея Беларусі 2 мільярды даляраў на мадэрнізацыю? Ці часта Пуцін думае пра Беларусь?
Пасьля таго як у Беларусі адбудзецца зьмена ўлады, што давядзецца рабіць зь цяперашняй Канстытуцыяй?
Гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут даведаўся з паведамленьня Інтэрфаксу аб рашэньні спыніць крымінальную справу, якую завялі супраць яго.
Упраўленьне Сьледчага камітэту Беларусі па Гарадзенскай вобласьці завяршыла расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна журналіста польскай «Gazety Wyborczej» Анджэя Пачобута.
Улады Масквы адмовілі ў просьбе праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» зладзіць сёньня пікет перад беларускім пасольствам.
Менгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу і шэсьця да Дня Волі 24 сакавіка, але зьмяніў месца збору на пляцоўку перад кінатэатрам «Кастрычнік».
Кастрычніцкі райсуд Віцебску адмовіў двум актывістам, якія хацелі ў судовым парадку змусіць цэнтральную гарадзкую паліклініку падпісаць дамову на мэдычнае абслугоўваньне ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі.
На Гарадзеншчыне сябры БХД праводзяць «Хвалю салідарнасьці з палітвязьнямі». Падчас акцыі высьвятляецца: многія жыхары вобласьці ня ведаюць, што ў Беларусі ёсьць палітзьняволеныя.
У Ватыкан на інтранізацыю папы рымскага Францішка I паедзе кіраўнік беларускага касьцёла мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Менавіта ў Канстытуцыі 1994 г., праз прэзыдэнцкую форму кіраваньня, было закладзенае тое, што неўзабаве вылілася ў «белыя плямы» у СМІ, палітычныя забойствы і тысячы палітычных вязьняў.
Прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў, віцэ-прэм’ер Юры Бойка разам з шэрагам міністэрстваў павінны расьсьледаваць акалічнасьці імпарту нафтапрадуктаў.
Дэпутаты сабраліся на сядзібе БНФ у Менску, каб падпісаць дакумэнт у абарону эканамічнага і палітычнага сувэрэнітэту краіны.
Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька адказвае наведвальніку сайту Свабоды.
Прэзыдэнт Афганістана Хамід Карзай адкарэктаваў свае ранейшыя заявы пра тое, што ЗША ўступілі з талібамі ў змову, каб каб захаваць у гэтай краіне нестабільнасьць.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што праз «год або каля таго» Іран можа атрымаць ядзерную зброю. Абама запэўніў, што ЗША разглядаюць усе варыянты, каб не дапусьціць гэта.
Паўночная Карэя цьвердзіць, што Паўднёвая разам з ЗША атакавала некаторыя афіцыйныя сайты КНДР.
15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі , у Менску зьбяруцца дэпутаты Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, якія засталіся вернымі Канстытуцыі 1994 году і адмовіліся ўвайсьці ў Палату прадстаўнікоў.
Сёньня там заплянаванае пасяджэньне Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы, які ўзначальвае Лукашэнка. У Санкт-Пецярбург прыедзе і Уладзімір Пуцін.
Vilniaus degtinė, літоўскі вытворца моцных алькагольных напояў, праз суд спрабуе дамагчыся права атрымаць свае 21401 эўра, якія на рахунак кампаніі перавёў «Аквадзіў».
Дыскусія верніка і атэіста пра рэлігію, свабоду і прагрэс. Удзел бяруць палітычны актывіст Андрэй Кім і сябра кіраўніцтва партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Вазьняк.
Намесьнік генэральнага сакратара Арганізацыі дамовы калектыўнай бясьпекі (АДКБ) Генадзь Нявыглас выступіў у Вене падчас так званага Дня бясьпекі АБСЭ.
«Урад ставіў нам задачу — увайсьці ў першую паўсотню, і гэтая задача выканана», — прадстаўнік МЗС Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка накіраваў віншаваньне папу Рымскаму Францішку, у якім заявіў, што будзе рады вітаць папу Рымскага «на гасьціннай беларускай зямлі».
Паводле сацыялягічнай службы Гэлап, станоўчую ацэнку кіраўніцтву ЗША ў 2012 годзе далі ў сярэднім 41% жыхароў нашай плянэты.
Высьветлілася, што пераклад паўночнакарэйскага прапагандысцкага відэа, якое нібыта паказвае пакуты людзей у ЗША і якое стала вельмі папулярным у інтэрнэце, гэта жарт.
Пра гэта сьведчыць найноўшая біяграфія нямецкай канцлеркі.
14 сакавіка ўкраінская апазыцыя пачынае акцыю «Уставай, Украіна!» з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Віктара Януковіча.
Цела памерлага прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса наўрад ці будзе забальзамаванае на доўгі тэрмін, заявіў выканаўца кіраўніка дзяржавы Нікалас Мадура.
«Ад імя амэрыканскага народу мы зь Мішэль шлем самыя цёплыя пажаданьні Яго Сьвяцейшаству папе Францішку», — гаворыцца ў заяве прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.
Рэдактарка інтэрнэт-парталу «Царква» Наталка Васілевіч: «Тое, што абраны чалавек з Лацінскай Амэрыкі, у пэўнай ступені можа пераарыентаваць зьнешнюю палітыку Ватыкана на неэўрапейскія краіны».
Міністар абароны Польшчы Томаш Сямёняк працягвае афіцыйны візыт у Японію. Сярод магчымых мэтаў візыту — пошук тэхналёгіяў ды ўзбраеньняў супрацьпаветранай абароны, якія змогуць убараніць Польшчу ад беларуска-расейскіх ракетаў тыпу «Іскандэр».
У недзяржаўных мэдыях актыўна працягваецца дыскусія пра тое, што рабіць на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году, каб дамагчыся зьменаў.
Мая Кацыянчыч, прэсавая сакратарка эўракамісара па зьнешніх сувязях Кэтрын Эштан, ня бачыць у візыце ў Беларусь прэзыдэнта Сэрбіі нечага надзвычайнага.
Прэзыдэнт Сэрбіі Томіслаў Нікаліч параіў кіраўніцтву Беларусі не хвалявацца з нагоды візавых абмежаваньняў Эўразьвязу.
Пасьля таго, як шырока стала вядома пра тэндэры абласных і раённых выканкамаў на куплю прэстыжных пазадарожнікаў ды красовэраў коштам пад 100 тысяч даляраў, Лукашэнка падпісаў указ пра ўпарадкаваньне набыцьця службовых легкавых аўтамабіляў.
Замежных узнагарод Аляксандра Лукашэнкі паболела. Прэзыдэнт Сэрбіі Томіслаў Нікаліч уручыў яму ордэн Рэспублікі Сэрбія.
У штогадовым дакладзе аб сусьветных пагрозах, падрыхтаваным Дырэктарам Нацыянальнай выведкі ЗША Джэймсам Клэпэрам, адзін абзац прысьвечаны Беларусі.
Аргентынскі суд пакараў колішняга дыктатара і дывізіённага генэрала ў адстаўцы Рэйнальда Бэніту Біньёнэ пажыцьцёвым зьняволеньнем за злачынствы супраць чалавецтва.
Дырэктар нацыянальнай выведкі ЗША Джэймс Клэпер лічыць, што кібэратакі і кампутэрныя ўзломы цяпер уяўляюць большую пагрозу, чым тэрарызм.
Прэзыдэнт Аргентыны Крысьціна Кіршнэр назвала пародыяй рэфэрэндум, на якім амаль 99% жыхароў Фолклэндзкіх выспаў прагаласавалі за тое, каб заставацца брытанскай заморскай тэрыторыяй.
Афіцыйны Менск мае намер папрасіць у Расеі крэдыт памерам 2 мільярды даляраў на мадэрнізацыю эканомікі з магчымасьцю яго пагашэньня да 2027 году.
Віцебская цэнтральная гарадзкая паліклініка адмовілася заключыць дамову на мэдычнае абслугоўваньне ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі.
У 2012 годзе «ворагамі інтэрнэту» прызнаныя Сырыя, Кітай, Іран, Бахрэйн і Віетнам. А летась сярод «ворагаў інтэрнэту» была і Беларусь.
Ірына Халіп вярнулася ў Беларусь пасьля сустрэчы са сваім мужам, экс-кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым, які ўвосень 2012 году зьехаў у Вялікабрытанію, дзе атрымаў палітычны прытулак.
У міжнародны дзень барацьбы супраць цэнзуры ў Інтэрнэце міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» абнародавала даклад аб здушэньні свабоды слова ў інтэрнэце.
Загрузіць яшчэ