Суд у Эгіпце прызначыў перагляд справы былога прэзыдэнта Хосьні Мубарака на 13 красавіка.
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падчас свайго візыту ў Расею 4 сакавіка мае намер абмеркаваць з расейскім калегам Уладзімерам Пуціным супрацоўніцтва ў энэргетычнай, гандлёва-эканамічнай і навукова-тэхнічнай сфэрах. Пра гэта паведаміў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Сяргей Лёвачкін.
Чыя справа — дэсталінізацыя? З чым асацыюецца Аляксандар Лукашэнка ў вачах свайго адданага электарату? Абмяркоўваюць Аляксандар Лукашук, Валер Карбалевіч, Яфім Фіштэйн, Коба Ліклікадзэ.
Кожны дзень на сайце Свабоды – 1000 лёсаў нашых землякоў, што былі рэпрэсаваныя ў савецкія часы паводле палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
У Кіеве самараспусьцілася палітычная партыя «Наша Ўкраіна».
У М’янме сёньня прадстаўнікі мэдыяў скрытыкавалі новы законапраект аб сродках масавай інфармацыі, падрыхтаваны міністэрствам інфармацыі.
Джон Керы ўпершыню ў ролі дзяржсакратара ЗША прыбыў з афіцыйным візытам у Каір.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў указ аб прымусовым зразаньні выдаткаў бюджэту на 85 мільярдаў даляраў.
Першаму і апошняму прэзыдэнту СССР, архітэктару перабудовы і галоснасьці Міхаілу Гарбачову 2 сакавіка споўнілася 82 гады.
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс знаходзіцца ў бадзёрым настроі, нягледзячы на сур’ёзныя праблемы зь ягоным здароўем.
Аляксандар Лукашэнка прыняў удзел у чарговай «Менскай лыжні», перамог і распавёў, распавёў у чым сакрэт ягонай добрай спартыўнай формы.
Ці патрэбная Лукашэнку адстаўка ўраду, пры якіх умовах яна можа стаць рэальнасьцю? Адказвае палітоляг Юры Чавусаў
Лукашэнка — Тозіку: «Замест таго каб вырашаць праблемы, вы недзе спрабуеце прыгожа і пышна выступіць у сродках масавай інфармацыі, часам недарэчна».
Цырымонія ўручэньня прэміі імя Сьвятланы Навумавай найлепшаму аналітыку, журналісту і маладому палітыку адбываецца на ўправе БНФ.
Чаму не чуваць такога папулярнага ў колах ЭЗ крытыка Лукашэнкі Карла Більта? Як павінны падтрымліваць адзін аднаго эўрапейцы ў захадах супраць беларускай дыктатуры? Такія пытаньні на старонках выданьня Svenska Dagbladet ставіць вядомы швэдзкі праваабаронца, кіраўнік Östgruppen Марцін Угла.
Да 25 сакавіка, як плянавалася раней, вызначыць мэханізм абраньня адзінага кандыдата на прэзыдэнта Беларусі ад дэмакратычных сілаў не атрымаецца.
Аляксандар Лукашэнка ўвёў крымінальны жаргон ў штатны расклад Савету Міністраў.
Блогер Darriuss апублікаваў у сваім Livejournal --> http://darriuss.livejournal.com/738908.html 20 здымкаў з фотаальбому Зянона Пазьняка «Мінск» 1968 году выданьня. Пазьняка ў 60-я гады цікавіў cтары Менск. Больш фатаздымкаў з альбому Зянона Пазьняка «Мінск» (1968) можна ўбачыць ТУТ --> http://pazniak.info/galary.php?id=43
Лукашэнка назваў 2013 год «вырашальным для пяцігодкі» і зазначыў, што калі паўторыцца леташні вынік, урад будзе заменены. Пішыце ў камэнтах вашыя прагнозы, калі гэта здарыцца.
Ня гледзячы на заявы ўкраінскіх лекараў аб тым, што былая прэм’ерка Ўкраіны Юлія Цімашэнка ня мае патрэбы ў шпіталізацыі, нямецкія лекары, што абсьледавалі яе ў Харкаве ў траўні 2012 году, настойваюць на тым, што Цімашэнку трэба лячыць у шпіталі.
Генпракуратура Беларусі атрымала паўторны запыт ад Генпракуратуры Кіргізстану аб выдачы экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева, якому ваенны суд Бішкекскага гарнізону прысудзіў 24 гады пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
Прадстаўнік Беларусі пры аддзяленьні ААН ў Жэнэве выступіў з жорсткімі заявамі на адрас краін Захаду на сэсіі Рады ААН па правах чалавека. Пра сытуацыю ў Беларусі ён змаўчаў.
Былы віцэ-мэр паўднёва-кітайскага гораду Цзэнчэн пакараны пажыцьцёвым турэмным зьняволеньнем за тое, што браў хабар.
Апеляцыйная палата Міжнароднага крымінальнага трыбуналу для былой Югаславіі апраўдала былога начальніка генэральнага штабу югаслаўскай арміі генэрала Момчылу Пэрышыча і загадала вызваліць яго з-пад варты.
Прэміі імя Сьвятланы Навумавай найлепшаму аналітыку, журналісту і маладому палітыку уручаць на ўправе БНФ (Чарнышэўскага, 3а) а 17-й гадзіне.
Горадню наведаў часовы павераны ў справах амбасады ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч.
Чаканага «адсяканьня галоваў» на дыване ў прэзыдэнта за хакейны правал ня здарылася.
За тое, што пабыў на карпаратыве «Гавары праўду».
У клюбоўні плянуецца праводзіць кінапаказы беларускіх мастацкіх і дакумэнтальных стужак, прэзэнтацыі кнігаў, беларускія танцы і нядзельную школку для дзяцей.
Марына Адамовіч: «У яго больш пытаньняў не да гэтага чалавека, а да тых, хто ведае ўсю гэтую сытуацыю і працягвае рабіць выгляд, што нічога ня здарылася».
Датэрміновыя парлямэнцкія выбары ў Баўгарыі пройдуць 12 траўня. Пра гэта сёньня заявіў прэзыдэнт Баўгарыі Росэн Плеўняліеў.
Намесьнік старшыні ЛДПБ Алег Гайдукевіч заявіў, што на чарговым партыйным зьезьдзе ягоны бацька Сяргей Гайдукевіч будзе абвешчаны кандыдатам у прэзыдэнты.
Генпракуратура Кіргізстану паўторна запатрабавала ад афіцыйнага Менску выдачы былога прэзыдэнта краіны Курманбека Бакіева і яго малодшага брата, экс-кіраўніка службы дзяржаховы Джаныбека Бакіева. Гэта неабходна для выканьня прысуду.
Нацыянальная кааліцыя сырыйскай апазыцыі сустракаецца з прадстаўнікамі міжнароднай супольнасьці, каб абмеркаваць шляхі вырашэньня канфлікту ў Сырыі.
Пантыфікат Бэнэдыкта XVI завершыцца ў чацьвер а 22-й гадзіне.
Парлямэнт Славэніі выказаў вотум недаверу ўраду, старшыню якога зьвінавацілі ў карупцыі.
Малюта быў сябрам Валера Ігнатовіча, які пажыцьцёва асуджаны за забойства Дзьмітрыя Завадзкага. А пры канцы 90-х мог удзельнічаць у акцыях РНЕ супраць дэмакратычных актывістаў. Яго «крышуе» беларускае КДБ, таму ад усіх абвінавачаньняў ён сыходзіць беспакарана. Гэты чалавек больш небясьпечны за Цесака – упэўнены былы супрацоўнік беларускай пракуратуры Дзьмітры Петрушкевіч.
Кампанія «Гавары праўду» заявіла, што выходзіць зь перамоваў пра адзінага кандыдата. Ці працягнуцца пасьля гэтага перамовы наконт адзінага кандыдата і ў якім фармаце?
На вашы пытаньні адказаў адзін з кіраўнікоў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў.
У Армэніі працягваюцца масавыя акцыі грамадзянскіх актывістаў і студэнтаў супраць афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Раней Цэнтравыбаркам абвясьціў, што за дзейнага прэзыдэнта Сержа Саргсяна прагаласавалі 58,6 працэнтаў выбаршчыкаў.
Кампанія «Гавары праўду» абвясьціла стратэгію на 2013–2015 гады пад назвай «Грамадзянская дамова аб пераменах». Лёзунг стратэгіі: «Галоўнае — ня хто замест Лукашэнкі, а што замест Лукашэнкі».
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў сераду прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцьця ў будынку Кангрэсу помніка Розе Паркс — афраамэрыканцы, якая адмовілася ў 1955 годзе саступіць месца ў аўтобусе белым пасажырам і тым самым паклала пачатак барацьбе цёмнаскурых амэрыканцаў за свае правы.
Новы лідэр польскай партыі «Самаабарона» («Samoobrona»), якая здаўна сябруе з афіцыйным Менскам, зьбіраецца вазіць у Польшчу беларускія прадукты, а ў Беларусь — польскую моладзь.
Радыё Свабода ўзяло інтэрвію ў аўтара кнігі, якая абвінавачвае амэрыканскае Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў у правакаваньні патэнцыйных тэрарыстаў.
У маладога чалавека няма адной ныркі. Вядома, што ў карцэрах тэмпэратура ніжэйшая, чым у агульных корпусах, і ўвогуле ўмовы ўтрыманьня горшыя.
Адзін з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў прызнаўся, што выступіў па БТ пасьля выбараў з-за таго, што пасадзілі ягоную сяброўку. Ён расказаў пра гэта ў новай кнізе Аляксандра Тамковіча «Жыцьцё пасьля кратаў».
Загад Лукашэнкі бізнэсоўцам не фінансаваць «пятую калёну» камэнтуюць прадстаўнікі апазыцыйных партыяў.
Загрузіць яшчэ