Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: праз год Іран можа займець ядзерную зброю


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што праз «год або каля таго» Іран можа атрымаць ядзерную зброю. Абама запэўніў, што ЗША разглядаюць усе варыянты, каб не дапусьціць гэта.

Абама даў інтэрвію ізраільскаму тэлебачаньню, перад візытам у гэтую краіну.

Бэн Родс, дарадца Абамы, паведаміў журналістам, што ядзерная праграма Ірану, вайна ў Сырыі й ізраільска-палестынскі канфлікт — гэта некаторыя з тэмаў, якія Абама плянуе абмеркаваць з прэзыдэнтам Ізраілю Шымонам Перэсам і прэм’ер-міністрам Бэньямінам Нэтаньягу.

Абама таксама сустрэнецца з прэзыдэнтам Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам і каралём Ярданіі Абдулом.

Гэта будзе першая паездка Абамы ў Ізраіль у якасьці прэзыдэнта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG