Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа Пачобута спыненая


Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут

Упраўленьне Сьледчага камітэту Беларусі па Гарадзенскай вобласьці завяршыла расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна журналіста польскай «Gazety Wyborczej» Анджэя Пачобута.

Яго абвінавачвалі ў паклёпе на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку.

«У сувязі з тым, што высновы лінгвістычных экспэртыз разыходзяцца, а падчас папярэдняга сьледзтва не здабыта аб'ектыўных дадзеных, якія пацьвярджаюць зьдзяйсьненьне Пачобутам злачынства, 15 сакавіка 2013 года вынесена пастанова аб спыненьні папярэдняга расьсьледаваньня ў сувязі з недаказанасьцю ўдзелу абвінавачанага ў зьдзяйсьненьні злачынства», паведамілі Інтэрфаксу ў Сьледчым камітэце.

У сувязі з гэтым адмененая мера стрыманьня Пачобута ў выглядзе падпіскі аб нявыезьдзе і належных паводзінах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG