Сырыйскі рэжым у барацьбе з апазыцыяй ўсё часьцей выкарыстоўвае касэтныя бомбы. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.
У дакумэнце паведамляецца, што за апошнія шэсьць месяцаў урадавыя сілы скінулі як найменей 156 касэтных бомбаў ў больш чым ста раёнах краіны. Аўтары справаздачы спасылаюцца на вынікі расьсьледаваньня ў месцах баявых дзеяньняў і разьмешчаныя ў інтэрнэце аматарскія відэасюжэты.
У папярэдняй справаздачы Human Rights Watch адзначалася, што сырыйскія ўлады выкарыстоўваюць касэтныя бомбы расейскай вытворчасьці.
У многіх краінах ужываньне касэтных бомбаў забароненае.
Учора ў Сырыі адзначылі другую гадавіну пачатку масавых народных выступаў супраць рэжыму прэзыдэнта Башара Асада. Паводле дадзеных ААН, падчас сырыйскага канфлікту загінулі больш за 70 тысяч чалавек і каля чатырох мільёнаў чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.