Адлічаны на гэтым тыдні зь Міжнароднага гуманітарнага эканамічнага інстытуту студэнт 5 курсу і каардынатар ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева Ўладзімер Кумец падае скаргу ў Міністэрства адукацыі Беларусі і пазоў у суд паводле факту службовага падлогу з боку супрацоўнікаў ВНУ.
Адхілены ад прэзыдэнцкіх выбараў віцебскі прадпрымальнік Уладзімер Правальскі, амаль усе подпісы якога былі забракаваны выбарчымі камісіямі, заявіў сёньня «Свабодзе», што не атрымаў пакуль ніякага афіцыйнага тлумачэньня. А калі атрымае, то паводле ягоных слоў, будзе абавязкова судзіцца.
Першамайскі РАУС праводзіць праверку фактаў падробкі подпісаў за Ўладзімера Правальскага, віцебскага патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнцкую пасаду.
Пакуль не пачалася афіцыйная агітацыя на выбарах прэзыдэнта Беларусі, патэнцыйныя кандыдаты актывізуюць дзейнасьць у віртуальнай прасторы — ствараюць сайты, далучаюцца да сацыяльных сетак, разьмяшчаюць ролікі на Youtube, знаходзяць сабе новых прыхільнікаў праз інтэрнэт.
Мы папрасілі Нэнада Пэіча, намесьніка дырэктара нашага радыё, падзяліцца з сваімі думкамі ў сувязі з учорашнімі выказваньнямі кінарэжысэра Эміра Кустурыцы ў Менску.
Як паведаміў прэсавы сакратар Гарадзенскага аблвыканкаму Віктар Жалезьняковіч, старшыня выканкаму Сямён Шапіра прапанаваў калегам выкарыстоўваць у працы беларускую мову. Гэта была вусная прапанова, зазначыў спадар Жалезьняковіч. Афіцыйнага рашэньня пра “беларусізацыю” няма.
Пасьля парлямэнцкіх выбараў у Азэрбайджане АБСЭ заявіла, што “дзеля дасягненьня прагрэсу краіна павінна зрабіць значна больш ў справе распрацоўкі сапраўды плюралістычнай дэмакратыі”.
Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Яраслаў Раманчук прапануе дэмакратычным прэтэндэнтам на пасаду кіраўніка дзяржавы падпісаць адзіную праграму прыхільнікаў перамен. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай прэс-службай палітыка заяве.
10 лістапада Кастрычніцкі суд Магілёву разгледзіць тры скаргі на фармаваньне ўчастковых камісіяў. Партыя «Справядлівы сьвет», рух «БНФ «Адраджэньне» і «Магілёўскі праваабарончы цэнтар» праз суд будуць дамагацца ўключэньня ў камісіі сваіх прадстаўнікоў.
Суды Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў адхілілі скаргі 17 сябраў партыі «Справядлівы сьвет», якія ня трапілі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.
Аляксандар Лукашенка 9 лістапада ўручыў сэрбскаму кінарэжысэру Эміру Кустурыцы адну з галоўных узнагародаў кінафэстывалю "Лістапад" -- спэцыяльны прыз кіраўніка дзяржавы "За захаваньне і разьвіцьцё традыцыяў духоўнасьці ў кінаматсацтве". У сваю чаргу Эмір Кустурыца сказаў, што Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай так, каб захаваць незалежнасьць.
У Цэнтральным райсудзе Менску лідэр АГП Анатоль Лябедзька абвінаваціў адміністрацыю Цэнтральнага раёну Менску ў падрыхтоўцы да фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
10 з 11 патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі прадставілі ў выбарчыя камісіі неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч якасных подпісаў. Пра гэта "Свабодзе" сёньня паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
Індывідуальны прадпрымальнік зь Віцебску Ўладзімер Правальскі мае намер аспрэчваць вынікі праверкі тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі подпісаў, сабраных у падтрымку яго вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты.
Вядомы амэрыканскі аналітык Пол Гобл у сваім блогу "Window on Eurasia" згадаў перапіс насельніцтва ў Беларусі ў кастрычніку 2009 году, паводле якога доля расейцаў у Беларусі ўпала з 11,3 працэнта ў 1999 годзе да 8,3 працэнта летась.
Апазыцыйныя кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Беларусі гатовыя падпісаць "Пакт аб ненападзе", хаця на праекце "адзіны кандыдат" паставілі крыж.
У выбарчых камісіях па выбарах прэзыдэнта на 8 лістапада акрэдытаваныя 982 назіральнікі.
10 з 11 патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі прадставілі ў выбарчыя камісіі неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч якасных подпісаў. Пра гэта "Свабодзе" паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Паводле ягоных слоў, толькі прадпрымальнік з Віцебску Ўладзімер Правальскі ня справіўся з заданьнем – ён не прадставіў нават адну тысячу арыгінальных подпісаў у сваю падтрымку.
Як паведамілі ў Цэнтравыбаркаме, рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты можа адбыцца 17-18 лістапада. І толькі тады кандыдаты атрымаюць права пачаць агітацыю. А чым будуць займацца да рэгістрацыі некаторыя дэмакратычныя кандыдаты?
У Жлобінскім раённым судзе разгледзелі 6 скаргаў на фармаваньне ўчастковых выбарчых камісіяў.
На паседжаньні выбарчай камісіі Кастрычніцкага раёну старшыня камісіі Мікалай Канявалаў, яго намесьнік Уладзімер Арэхва і сакратар Ірына Мянчэня атрымалі віншаваньні. Усе трое абраныя дэлегатамі 4-га Ўсебеларускага сходу.
Паводле Ўладзімера Кумца, у нядзелю яму патэлефанаваў яго выкладчык замежнай мовы і распавёў, што некалькіх калегаў-выкладчыкаў кіраўніцтва прымусіла зьмяніць дадзеныя ў ведамасьцях студэнтаў. У выніку адзнака Кумца па ангельскай «зьмянілася» з 9 на 3 балы.
Гомельскія афіцыйныя СМІ са спасылкай на намесьніка старшыні абласной камісіі па выбарах прэзыдэнта Аляксандра Усава паведамілі, што ў 1114 участковых камісіях, сфармаваных у рэгіёне, дзяржаўныя службоўцы складаюць толькі 5,2 адсотка. А могуць, маўляў, складаць, паводле Выбарчага кодэксу, адну траціну.
Нямецкае выданьне Neue Osnabrücker Zeitung зьмясьціла сёньня камэнтар з нагоды маючых адбыцца 19 сьнежня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Партыя левых «Справядлівы сьвет», рух «БНФ» «Адраджэньне» ды няўрадавая арганізацыя «Магілёўскі праваабарончы цэнтар» праз суд дамагаліся ўключэньня ў камісіі сваіх прадстаўнікоў.
Выбарчая камісія Кастрычніцкага раёну пасьля праверкі 14 падпісных аркушаў са 194 подпісаў 33,5% прызнала несапраўднымі. На гэтай падставе былі забракаваныя ўсе здадзеныя подпісы. У камісіі Першамайскага раёну канкрэтных лічбаў не назвалі, але паведамілі, што "ён не праходзіць".
Беларусь гатова быць самым актыўным удзельнікам «Усходняга партнэрства», заявіў Аляксандр Лукашэнка сёньня ў інтэрвію найбуйнейшым СМІ Нямеччыны.
Апазыцыйныя ўдзельнікі выбарчай кампаніі на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі прызналі, што ня маюць спадзеваў на справядлівыя выбары. У гэтых умовах апазыцыя ўскладае надзеі на масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыяў.
Міністры юстыцыі і ўнутраных справаў 27 краінаў Эўразьвязу ухвалілі адмену віз для Альбаніі ды Босьніі і Герцагавіны. Уступленьне ў ЭЗ – галоўны зьнешнепалітычны прыярытэт бальканскіх дзяржаў.
У панядзелак раённыя выбарчыя камісіі завяршаюць праверку подпісаў, якія сабралі ў сваю падтрымку кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі.
Урад Расеі ўхваліў пагадненьне зь Беларусьсю аб забесьпячэньні ўзаемных паставак прадукцыі ваеннага, падвойнага і грамадзянскага прызначэньня ў пэрыяд нарастаньня пагрозы агрэсіі і ў ваенны час.
Апазыцыйныя кандыдаты Віталь Рымашэўскі, Мікола Статкевіч, Уладзімер Някляеў і прадстаўнік Яраслава Раманчука Анатоль Лябедзька заклікалі выбарцаў прыйсьці 24 лістапада ў гадавіну рэфэрэндуму 1996 году на Кастрычніцкую плошчу ў Менску на сустрэчу ў рамках выбарчай кампаніі.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёньня дасьць інтэрвію журналістам дзесяці найбуйнейшых нямецкамоўных сродкаў масавай інфармацыі.
Газэта "Віцебскі рабочы" надрукавала зварот Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі, дзе выбарцаў папярэджваюць пра верагоднасьць тэрактаў і антыдзяржаўных заклікаў падчас прэзыдэнцкіх выбараў.
Сёньня Калінкавіцкая раённая камісія па выбарах прэзыдэнта прызнала несапраўднымі ўсе подпісы, сабраныя ў раёне за Віталя Рымашэўскага й Віктара Цярэшчанку.
8-га лістапада – апошні дзень праверкі якасьці подпісаў, сабраных у сваю падтрымку патэнцыйнымі кандыдатамі на прэзыдэнта Беларусі. Гэтай працай займаюцца раённыя і гарадзкія выбарчыя камісіі. Аднак канчатковыя вынікі праверак стануць вядомыя толькі праз пяць дзён.
У Азэрбайджане ў нядзелю праходзяць выбары ў Нацыянальны сход краіны. На 125 месцаў у парлямэнце прэтэндуюць каля 700 кандыдатаў. Да поўдня прагаласавалі каля чвэрці выбаршчыкаў.
Генэральная пракуратура Ўкраіны атрымала дазвол Тараса Чарнавіла на эксгумацыю цела яго бацькі, лідэра Народнага Руху Ўкраіны Вячаслава Чарнавіла, які загінуў у 1999 годзе.
Каля 50 прадстаўнікоў Беларускай партыі левых "Справядлівы сьвет" 7 лістапада ўсклалі кветкі да помніка Леніну на плошчы Незалежнасьці ў Менску.
Найбольш адметнымі падзеямі ў выбарчай кампаніі па абраньню прэзыдэнта Беларусі на гэтым тыдні сталі дзьве – камплектаваньне ўчастковых камісіяў і разгляд Цэнтарвыбаркамам прапаноў апазыцыі па паляпшэньні выбарчага заканадаўства.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка раіць грамадзянам Беларусі ўважліва прыглядзецца да ўсіх кандыдатаў у прэзыдэнты. Такое пажаданьне ён выказаў сёньня падчас наведваньня Магілёва.
Астравецкі раённы суд не задаволіў скаргу Варнянскай арганізацыі АГП на няўключэньне яе актывіста Мікалая Ўласевічва ва ўчастковую камісію.
Уладзімер Правальскі, кандыдат на пасаду прэзыдэнта Беларусі, у якога, паводле старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, засталося ўсяго каля 700 подпісаў, сёньня ў размове са "Свабодай" сказаў.
Нядаўні сумесны візыт у Менск кіраўнікоў МЗС Нямеччыны і Польшчы Гіда Вэстэрвэле і Радаслава Сікорскага адлюстроўвае агульнае жаданьне абедзьвюх краін разьвіваць свае стасункі з усходнім суседам – Беларусьсю.
Студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту распавялі, што ў інтэрнаце ад іх патрабавалі адмовіцца ад сваіх подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта.
«Калі казаць пра тое, як я на гэта гляджу: то мы справімся ня горш, чым вы, палякі, у Эўрапейскім Зьвязе».
Нэгатыўную ацэнку фармаваньню ўчастковых выбарчых камісій далі каардынатары кампаніі «За свабодныя выбары».
Цэнтравыбаркам прыняў пастанову аб фармаваньні кандыдатамі ў прэзыдэнты індывідуальных фінансавых фондаў.
Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію прадстаўнікам шэрагу польскіх СМІ, у якім, сярод іншага, выказаўся наконт гістарычных і палітычных аспэктаў узаемадачыненьняў Беларусі і Польшчы.
Загрузіць яшчэ