Вынікі мясцовых выбараў ва Ўкраіне камэнтуе палітычны аналітык Віталь Портнікаў.
Цэнтравыбаркам не знайшоў парушэньняў выбарчага заканадаўства ў працы ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта гаворыцца ў адказе Цэнтральнай камісіі на скаргу прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта лідэра кампаніі «Гавары праўду» Ўладзіміра Някляева.
Агенцтва Інтэрфакс паведаміла, што Беларусь і Ўкраіна падпісалі дамову на транспартаваньне вэнэсуэльскай нафты праз тэрыторыю Ўкраіны на беларускія НПЗ праз нафтаправод "Адэса-Броды". Пры гэтым агенцтва спасылаецца на начальніка упраўленьня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці кампаніі "Укртранснафта" Міхаіла Краўчанку.
На мінулым тыдні апазыцыйныя ўдзельнікі выбарчай кампаніі заявілі пра тое, што ў панядзелак пасьля здачы падпісных лістоў яны правядуць сустрэчу.
Праверка подпісаў, якія здалі патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты, пройдзе строга ў адпаведнасьці з выбарчым заканадаўствам. Пра гэта ў панядзелак заявіла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына на сваёй прэсавай канфэрэнцыі.
Вашынгтон і Лёндан лічаць, што два выбуховыя прыстасаваньні, якія былі высланыя авіярэйсамі зь Емэну на адрасы сынагогаў у Чыкага, былі прызначаныя для падрыву самалётаў на шляху ў Амэрыку.
Дэлегаты ІІ Форуму грамадзянскай супольнасьці "Ўсходняе партнэрства", які пройдзе 18—19 лістапада ў Бэрліне, ладзяць апошнія абмеркаваньні напрацовак ад імя Нацыянальнай плятформы.
На паседжаньні 5 лістапада Цэнтравыбаркам разгледзіць прапановы кампаніі "За справядлівыя выбары" па тлумачэньні выбарчага заканадаўства.
Як у рэгіёнах правяраюць подпісы, сабраныя за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты? Ці ўключаюць улады прадстаўнікоў апазыцыі ў склад участковых выбарчых камісіяў? Ці дазваляюць дзейнасьць назіральнікаў?
Місію назіральнікаў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі зноў узначаліць Герт Арэнс зь Нямеччыны.
Сёньня старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына дала інфармацыю пра колькасьць подпісаў, якія сабралі патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты ў сваю падтрымку.
Сяргей Рыжоў, які адмовіўся балятавацца на прэзыдэнцкую пасаду з той прычыны, што пад ціскам непасрэднага кіраўніцтва яго ініцыятыўная група ня здолела сабраць 100 тысяч подпісаў, сёньня атрымаў загад на звальненьне.
"Amnesty International" заклікала міністра замежных спраў Нямеччыны Г.Вэстэрвэле запатрабаваць ад беларускіх уладаў падчас візыту "неадкладнага мараторыю на сьмяротнае пакараньне".
29 кастрычніка завяршыўся збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі. 11 прэтэндэнтаў заявілі, што сабралі неабходную колькасьць – сто тысяч подпісаў. Вынікі гэтага этапу выбарчай кампаніі аналізуе наш аглядальнік.
Сёньня пачынаецца фармаваньне асабовага складу ўчастковых выбарчых камісіяў. Яно завершыцца 3 лістапада.
Пасьля здачы подпісаў у камісіі за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты у мэдыях зьявіліся паведамленьні, што частка кандыдатаў зьбіраецца найбліжэйшымі днямі распачаць кансультацыі аб аб'яднаньні.
Падчас мітынгу ў Курапацкім лесе ў Дзень памяці продкаў лідэры КХП-БНФ заклікалі да няўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах.
Сёньня ва Ўкраіне адбываюцца мясцовыя выбары. Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, чакаецца, што ў цэнтральных і паўночных раёнах краіны свае пазыцыі ў мясцовай ўладзе палепшыць "Партыя рэгіёнаў", якая падтрымлівае дзейнага прэзыдэнта Віктара Януковіча.
29 кастрычніка завяршыўся збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі. Неабходную колькасьць — сто тысячаў подпісаў — сабралі 11 прэтэндэнтаў. Тэрытарыяльныя камісіі пачалі праверку падпісных лістоў.
«Калі б я не зьвярнуўся і не папрасіў людзей, каб яны падпісаліся за іх, так яны б подпісы і не сабралі. І вось, сутыкнуўшыся з думкай народу лоб у лоб, яны зразумелі, што ноль і адну сотую працэнта ці, колькі там можа быць, адзін, два, тры, пяць працэнтаў могуць набраць у выбарах».
Кіраўнік нямецкага МЗС Гіда Вэстэрвэле заявіў сёньня, напярэдадні заплянаванага на аўторак візыту ў Менск, што зьбіраецца напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў данесьці да беларускага кіраўніцтва вельмі дакладны і зразумелы палітычны сыгнал Эўропы.
У пятніцу прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта ад Беларускай партыі “Зялёныя” Юры Глушакоў спыніў удзел у выбарчай кампаніі. Спадар Глушакоў быў госьцем праграмы “Начная Свабода: вынікі дня”.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не дапусьціць на прэзыдэнцкіх выбарах ніякіх фальсыфікацый і паведаміў пра намер апазыцыйных кандыдатаў зьняцца з выбарчай гонкі.
Увечары ў Віцебску зьявіўся чарговы бел-чырвона-белы сьцяг з прымацаванай да яго цыдулкай.
Каля ста чалавек узялі ўдзел у «Пікеце памяці», які прайшоў у пятніцу ўвечары на праспэкце Незалежнасьці насупраць будынку КДБ. Пікет арганізавалі актывісты ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва.
29 кастрычніка — апошні дзень подпісной кампаніі кандыдатаў у прэзыдэнты. Чаму вялікая колькасьць прэтэндэнтаў сабрала 100 тыс. подпісаў? Якія тэндэнцыі ў грамадзтве выявіла гэтая кампанія? Якія магчымы наступствы пэўнай палітычнай адлігі?
29 кастрычніка — апошняя магчымасьць здаць падпісныя аркушы ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. Менавіта тут цягам 10 дзён будзе рабіцца праверка на якасьць сабраных подпісаў.
Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Іван Кулікоў адмовіўся ад прэзыдэнцкіх амбіцый. Пра гэта ён паведаміў карэспандэнту "Свабоды".
У апошні дзень збору подпісаў ініцыятыўныя групы апазыцыйных кандыдатаў наладзілі супольны «парад пікетаў» у цэнтры Менску.
У падтрымку вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі ў тэрытарыяльныя камісіі перададзены 1 мільён 123 тысячы 581 подпіс. У адрозьненьне ад іншых, ініцыятыўная група Лукашэнкі перадала подпісы загадзя — 22 кастрычніка.
Кандыдат у прэзыдэнты, лідэр кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў зьняў свой перадвыбарчы намёт, у якім цягам амаль месяца знаходзіўся пікет па зборы подпісаў.
“У мяне ёсьць грошы. Мой заробак, амаль увесь, у скрыні пісьмовага стала”, - паведаміў Аляксандар Лукашэнка карэспандэнту газэты “Литовский курьер” у інтэрвію, апублікаваным у сераду. Колькі зарабляе прэзыдэнт Беларусі?
Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта ад Беларускай партыі "Зялёныя" Юрый Глушакоў спыніў удзел у выбарчай кампаніі.
З двух бакоў ходніка каля ГУМа разьмясьцілася каля 60 пікетаў апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саньнікава.
Аляксандар Лукашэнка зробіць двухдзённую рабочую паездку ў Берасьцейскую вобласьць. Афіцыйна пакуль не паведамляецца, ці наведае кіраўнік краіны Пінск, дзе здарыўся выбух і пажар на фанэрнай фабрыцы, і ці наведае ён пацярпелых.
МЗС Польшчы паведаміў, што міністры замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і Нямеччыны Гвіда Вэстэрвеле наведаюць Менск 2 лістапада.
У Менску з 12-й да 14-й гадзіны каля ГУМа пройдзе супольны пікет з удзелам кандыдатаў у прэзыдэнты і іхніх зьбіральнікаў подпісаў.
Сёньня ў выбарчай кампаніі па абраньні прэзыдэнта Беларусі заканчваецца збор подпісаў выбарцаў на карысьць патэнцыйных кандыдатаў. І сёньня ж тыя кандыдаты ў прэзыдэнты, чые ініцыятыўныя групы пераадолелі мяжу ў 100 тысяч подпісаў, мусяць здаць іх на праверку ў раённыя камісіі.
На перакрыжаваньні вуліц Гогаля і Савецкай у Берасьці быў затрыманы актывіст Юрка Бакур. Разам са Зьмітром Шурхаем ён сёньня вазіў сабраныя подпісы па рэгіёнах вобласьці.
Невядомы накінуўся з кулакамі на выяву патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта, якая была атрыбутам пікету па зборы подпісаў. Хлопец у камуфляжнай куртцы нанёс некалькі ўдараў і зьбег.
Лідэр КПРФ Генадзь Зюганаў назваў мэтай свайго візыту ў Менск жаданьне падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.
Звыш 200 прадстаўнікоў вылучылі Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Гомельскай вобласьці ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.
«Няма ў мяне сям’і. Ёсьць дзеці. І дзяржава» — пад такім загалоўкам газэта «Літовскій курьер» апублікавала эксклюзіўнае інтэрвію з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Пры ўезьдзе ў Берасьце быў затрыманы кіраўнік ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага па Берасьцейскай вобласьці Зьміцер Шурхай. Сябры ініцыятыўнай групы развозілі падпісныя аркушы па райцэнтрах.
Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў, які знаходзіцца зь візытам у Польшчы, спадзяецца, што на сьнежаньскіх выбарах прэзыдэнта Беларусі выбарцаў не прымусяць рабіць выбар паміж прарасейскай або празаходняй арыентацыяй іх краіны, паведамляе агенцтва “РИА-Новости”.
Кастрычніцкі райсуд Віцебску аштрафаваў на 700 тысяч рублёў Аляксандра Гайдукова, які 18 кастрычніка публічна зьневажаў удзельнікаў пікету па зборы подпісаў за вылучэньне апазыцыянэраў на кандыдатаў у прэзыдэнты і пагражаў ім фізычнай расправай.
На іранскай вайсковай базе Харамабад здарыўся выбух, ахвярамі якога сталі ня толькі “вартавыя ісламскай рэвалюцыі”, але й ваеўнікі лібанскага руху “Хізбула” – паводле дыпляматычных крыніц, загінулыя вучыліся ўжываць дастаўленыя зь Беларусі зэнітныя ракеты.
Сёньня перадапошні дзень збору подпісаў за кандыдатаў у прэзыдэнты. Ініцыятыўныя групы актыўна здавалі падпісныя лісты ў выбаркамы. А самі кандыдаты гаварылі пра тое, якія рэформы яны зробяць у выпадку перамогі.
Кастрычніцкі райсуд Віцебску пакараў за хуліганства Аляксандра Гайдукова, які 18-га кастрычніка публічна зьневажаў удзельнікаў пікету па зборы подпісаў за вылучэньне на кандыдата ў прэзыдэнты.
Загрузіць яшчэ