З 85 скаргаў у суды пра неўключэньне 413 чалавек у склад участковых выбарчых камісіяў 83 пакінутыя без задавальненьня. Дзьве скаргі яшчэ не разгледзелі.
Міністэрства юстыцыі Беларусі зьвярнулася ў Эканамічны суд СНД з просьбай паўплываць на ўрад Расеі з мэтай часова скасаваць спагнаньне экспартнага мыта на нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь.
Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі актывіста «Маладога фронту» Эдуарда Лобава.
Камісія пагадзілася паставіць празрыстыя скрыні на ўсіх участках для галасаваньня, калі знойдуцца спонсары, каб прафінансаваць гэтую ініцыятыву.
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» правялі пэрформанс «За празрыстыя выбары», які скончыўся затрыманьнем двух актывістаў і канфіскацыяй налепак з надпісам: «Хаваць трэба сьмецьце, а не галасы!»
Краіны Эўразьвязу пачалі абмяркоўваць сумесны прамежкавы плян для Беларусі. А Эўракамісія прыняла паўнамоцтвы па перамовах зь Беларусьсю на тэму спрашчэньня візавага рэжыму і рэадмісіі.
Эўрапейская камісія рэкамэндавала Радзе міністраў ЭЗ пачаць перамовы зь Беларусьсю аб спрашчэньні працэдур афармленьня кароткатэрміновых віз і аб рэадмісіі.
Зьвесткі аб прыбытках і маёмасьці кандыдатаў у прэзыдэнты будуць агучаныя падчас іх рэгістрацыі на пасяджэньні Цэнтравыбаркаму.
Бюро Дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ сёньня адкрыла місію дзеля назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі, прызначанымі на 19 сьнежня.
Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына на сустрэчы з членамі місіі БДІПЧ АБСЭ 15 лістапада ў Менску. Паводле яе слоў, лёсаваньне эфірнага часу адбудзецца 18 лістапада пасьля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты.
Кіраўнік місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ Герт Арэнс сустрэўся з старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай. 40 доўгатэрміновых назіральнікаў з 18 краінаў сьвету прыедуць у Беларусь 17 лістапада.
У МЗС Беларусі адбылася сустрэча міністра Сяргея Мартынава з эўракамісарам Штэфанам Фюле. Штэфан Фюле сказаў: "Мы паразмаўлялі на тэму грамадзянскай супольнасьці з маім сябрам Сяргеем Мартынавым".
Дату рэгістрацыі назвала старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына на сустрэчы з міжнароднымі назіральнікамі БДІПЧ АБСЕ.
Эўракамісар Штэфан Фюле паведаміў журналістам, што прывёз у Менск дзьве навіны. "Краіны Эўразьвязу пачалі абмяркоўваць сумесны прамежкавы плян. Яго сутнасьць: як аказаць Беларусі дапамогу ў мадэрнізацыі і рэформах", — заявіў Фюле.
У нядзелю, 14 лістапада Першы канал расейскай тэлевізіі паказаў чарговую частку сэрыялу “Мульт личности”. Адным з герояў зноў стаў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
Эўракамісар Штэфан Фюле сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці. Зь беларускага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі 40 чалавек.
Паводле Мілінкевіча, пасьля выбараў Расея паспрабуе зьмясьціць Лукашэнку з пасады прэзыдэнта. Гэтую заяву Аляксандра Мілінкевіча ды іншыя палітычныя падзеі аналізуе аглядальнік “Свабоды” Віталь Цыганкоў.
Беларусь наведае эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і эўрапейскай палітыцы суседзтва Штэфан Фюле, які плянуе сустрэцца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, зь кіраўніком МЗС С.Мартынавым і кіраўніком місіі назіральнікаў АБСЭ Г.Арэнсам.
Чарговы этап выбарчай кампаніі — рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты — пройдзе з 14 па 23 лістапада. Дакумэнты на рэгістрацыю ў Цэнтарвыбаркам перадалі ўсе 11 прэтэндэнтаў.
Масква паспрабуе зьмясьціць Аляксандра Лукашэнку з пасады прэзыдэнта на працягу паўтара года, цытуе агенцтва Bloomberg інтэрвію Аляксандра Мілінкевіча бэрлінскай газэце.
За месяц да прэзыдэнцкіх выбараў беларускі кіраўнік сустрэўся з прадстаўнікамі вядомых нямецкамоўных выданьняў, сярод якіх быў і карэспандэнт аўстрыйскай газэты “Die Presse“ Эдуард Штайнэр.
Усе адзінаццаць прэтэндэнтаў падалі неабходныя дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатамі на пасаду прэзыдэнта Беларусі. Пра гэта сёньня паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме. Цяпер дакумэнты накіраваныя на праверку. Чым быў адметны мінулы тыдзень перадвыбарчай кампаніі?
Міністэрства юстыцыі прызнала нелегітымным зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), які прайшоў 10 кастрычніка ў Менску. Усе прынятыя на ім рашэньні не маюць юрыдычнай сілы.
Пра стварэньне Антыкарупцыйнага камітэту абвясьціў кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі. Узначаліць гэту структуру прадпрымальнік з Бабруйску Вячаслаў Шэлег. З гэтай нагоды кандыдат у прэзыдэнты правёў прэсавую канфэрэнцыю.
Кіраўнік краіны заявіў, што дэвальвацыі мясцовай валюты ня будзе, аднак пры гэтым параіў грамадзянам быць асьцярожнымі зь пераводам ашчаджаньняў у даляры.
Магілёўскага актывіста незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі «Малады фронт» Валянціна Лабачова паўторна дапытаў участковы міліцыянт Артур Балотнікаў. Міліцыянт дамагаўся адказаў на пытаньні, зьвязаныя з намерамі актывіста правесьці 6 лістапада акцыю з выкарыстаньнем бел-чырвона-белай сымболікі.
На вуліцах беларускіх гарадоў і вёсак павялічваецца колькасьць афіцыйнай перадвыбарчай агітацыі. Практычна ўсе расьцяжкі, плякаты, білборды аформленыя па-расейску. Беларуская мова ігнаруецца.
У Менск прыбылі сябры місіі доўгатэрміновых назіральнікаў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ на чале з паслом Гертам Арэнсам (Нямеччына).
Два апазыцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў і Андрэй Саньнікаў заявілі пра дамову аб каардынацыі дзеяньняў у часе выбарчай кампаніі. Дамова зьяўляецца джэнтэльмэнскай, як паведамілі самі кандыдаты.
6 лістапада Валянціна Лабачова і двух ягоных сяброў арыштавалі супрацоўнікі спэцслужбаў, якія ахоўвалі тэрыторыю ля магілёўскага палаца гімнастыкі. Акурат тады яго наведваў Аляксандар Лукашэнка.
Наш карэспандэнт у Брусэлі Ахта Лоб'якас пацікавіўся ў Маі Кацыянчыч, прэсавай сакратаркі эўракамісара па зьнешніх сувязях і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан, ці эўракамісар падзяляе меркаваную пазыцыю прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце што да пераабраньня А.Лукашэнкі прэзыдэнтам Беларусі.
Экспэрты НІСЭПД на падставе нядаўна праведзенага нацыянальнага апытаньня робяць выснову: выбарчая кампанія актуалізавала зацікаўленьне беларусаў палітыкаю, аднак спадзяваньні на байкот выбараў альбо на паўтор сцэнару Плошчы чатырохгадовай даўніны -- марныя.
Студэнты ЭГУ на пікеце перад прэзыдэнтурай у Вільні выказалі пратэст супраць пазыцыі Далі Грыбаўскайце наконт таго, што перамога Лукашэнкі на выбарах забясьпечыць стабільнасьць і абмяжуе ўплыў Расеі.
Беларусь ня будзе настойваць на прызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў Расеяй. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў у нядаўнім інтэрвію найбуйнейшым СМІ Нямеччыны.
Бальшыня кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі ўжо перадала ў ЦВК камплект дакумэнтаў, неабходны для афіцыйнай рэгістрацыі. Згодна з заканадаўствам, апошні дзень здачы дакумэнтаў прыпадае на суботу, 13-га лістапада.
У чацьвер, 11 лістапада, газэта "Коммерсантъ" апублікавала артыкул, у якім раскрыла прозьвішча чалавека, які сёлета ўлетку выдаў групу расейскіх выведнікаў у ЗША.
«Мы з Саньнікавым дамовіліся пра каардынацыю дзеля перамогі на выбарах», - заявіў журналістам кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў.
На 11:30 менскага часу камплект дакумэнтаў на рэгістрацыю ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі перадалі пяць прэтэндэнтаў.
Зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-палітычных і эканамічных дасьледаваньняў агучыў вынікі агульнанацыянальнага сацыялягічнага апытаньня, праведзенага ў кастрычніку.
Гомельскі гарвыканкам адмысловым рашэньнем вызначыў месцы для сустрэчаў з кандыдатамі ў прэзыдэнты і разьмяшчэньня агітацыйных матэрыялаў падчас сёлетняй выбарчай кампаніі.
12 лістапада ў Менск прыбывае місія доўгатэрміновых назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ. Як і ў часе папярэдніх палітычных кампаніяў — выбараў прэзыдэнта 2006 году і абраньня дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у 2008-м — групу ўзначаліць амбасадар Герт-Генрых Арэнс.
Распаўсюджаная Reuters інфармацыя пра тое, што прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце лічыць, што толькі Лукашэнка можа гарантаваць палітычную і эканамічную стабільнасьць у Беларусі, камэнтуюць некаторыя кандыдаты на прэзыдэнта. <b>ВЫКАЖЫЦЕ СВАЁ МЕРКАВАНЬНЕ </b>
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла, што перамога Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах дапамагла б забясьпечыць стабільнасьць і абмежавала б уплыў Расеі ў постсавецкіх краінах.
У амбасадзе Літвы ў Беларусі адбылася прэзэнтацыя супольных праектаў Літоўскай і Беларускай чыгунак
Чым 11 лістапада займаліся магчымыя кандыдаты на прэзыдэнта?
Кастрычніцкі суд Магілёва не задаволіў скаргу няўрадавай арганізацыі «Магілёўскі праваабарончы цэнтар» на адміністрацыю аднайменнага раёну абласнога цэнтру. Скаржнікі намагаліся ўключэньня ва ўчастковыя камісіі сваіх прадстаўнікоў.
Перад парлямэнтам ніколі ня ставілася задача вырашаць пытаньне аб прызнаньні Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, паведаміў журналістам старшыня камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч.
У сэрбскім друку візыт рэжысэра Эміра Кустурыцы ў Менск застаўся амаль без увагі, калі не лічыць кароткіх агенцыйных паведамленьняў. За іх рамкі выйшла хіба што нататка ў інтэрнэт-выданьні “E-novine”, зьмест якой мы прапануем вашай увазе.
Палата прадстаўнікоў ратыфікавала беларуска-польскае пагадненьне аб памежным бязьвізавым руху грамадзян.
Загрузіць яшчэ