Ад пачатку агітацыйнай кампаніі мінула ўжо больш дзён, чым засталося да яе завяршэньня. За гэты час асобныя кандыдаты ў прэзыдэнты ніводнага разу не наведалі рэгіёны. У правінцыйных гарадах і мястэчках няма, напрыклад, пікетаў Дзьмітрыя Вуса, малавядомым застаецца Віктар Цярэшчанка.