Прадстаўнікі вядучых аналітычных цэнтраў ЗША знаходзяцца зь візытам у Беларусі. У склад дэлегацыі ўваходзяць кіраўнікі праграмаў, прафэсары і вядучыя супрацоўнікі Цэнтру стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў, дасьледчай службы Кангрэсу ЗША, фонду Карнэгі за міжнародны мір, фонду "Heritage", фонду "Ініцыятыва па скарачэньні ядзернай пагрозы", Інстытуту новых дэмакратый, Рэдфардзкага ўнівэрсытэту.