Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці адмовіліся друкаваць праграму Рымашэўскага


Берасьцейская абласная газэта "Зара" адмовілася друкаваць перадвыбарчую праграму кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага. Аднак рэдактар выданьня гэты факт абвяргае.

Адам Ліпскі, галоўны рэдактар абласной газэты "Зара", з абурэньнем адзначае, што на самой справе ніхто не адмаўляўся друкаваць праграму кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага:

Я нават ня маю права, як гэта я ўзяў і адмовіў? Абсалютна акцэнты зусім па-іншаму выглядаюць. Прынясіце, паглядзіце ды перарабіце.
"Я нават ня маю права, як гэта я ўзяў і адмовіў? Абсалютна акцэнты зусім па-іншаму выглядаюць. Прынясіце, паглядзіце ды перарабіце. Але так сьцьвярджаюць, як яны... Ніхто нікому не адмаўляў друкаваць. Ёсьць там пытаньні, якія супярэчаць 75-у артыкулу".

Галоўны рэдактар дзяржаўнага выданьня паведаміў даверанай асобе кандыдата ў прэзыдэнты па Берасьці Зьміцеру Шурхаю, што не пагаджаецца з напісаным у праграме і надрукуе праграму толькі пасьля зьмены тэксту. Вось з чым не пагаджаецца рэдактар:

"У праграме напісана, што беларускія ўлады труцяць людзей. Як яны труцяць? Улады людзей, якія жывуць тут, а не раённай, ці абласной мафіі. Прабачце, але што такое раённая ці абласная мафія? Гэта ж сур'ёзнае абвінавачаньне. Што, кожны, хто там працуе, няма ніводнага чэснага чалавека? Дык прабачце, як да гэтага ставіцца?"

Дзяржаўныя выданьні практычна праігнаравалі папярэднія этапы кампаніі. Але зараз на старонках выданьняў можна пабачыць водгукі на выступы кандыдатаў у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. Так, напрыклад, у выданьні "Зара над Бугам" разьмешчана публікацыя "Смех сквозь слёзы", "Народная трыбуна" надрукавала толькі два артыкулы, прысьвечаныя выбарам.

Апазыцыя ў дзяржаўных выданьнях падаецца ў негатыўным ракурсе, кажа берасьцейскі журналіст Алесь Ляўчук:

Найбольш мяне ўразіў выпадак, які тычыцца дзяржаўнай газэты "Брэсцкі весьнік". На інтэрнэт-старонцы выданьня некалькі разоў перапісваўся артыкул пра візыт Раманчука ў наш горад, колькі разоў мяняўся і загаловак артыкула
"Натуральна, што ёсьць загад дзяржаўнай прэсе пісаць толькі пазытыўныя артыкулы пра дзейную ўладу. І наадварот — нэгатыўна пра апазыцыю. Найбольш мяне ўразіў выпадак, які тычыцца дзяржаўнай газэты "Брэсцкі весьнік". На інтэрнэт-старонцы выданьня некалькі разоў перапісваўся артыкул пра візыт Раманчука ў наш горад, колькі разоў мяняўся і загаловак артыкула".

Сябра БАЖ, журналіст з Баранавічаў Алесь Белы кажа, што на выбарчыя тэмы ў дзяржаўных выданьнях пішуць часта не журналісты, а ідэолягі рай- і гарвыканкамаў:

"Начальнік ідэалягічнага аддзелу, разам з галоўным ідэолягам Баранавіцкага раёну робяць агляды і рэкамэндацыі. У тым ліку і наконт выбараў. Іншых кандыдатаў, акрамя Аляксандра Рыгоравіча ў іх на старонках няма. Газэты ў лепшым выпадку надрукуюць сьпісы выбарчых камісій, афіцыйную інфармацыю, ня больш".

Шмат інфармацыі пра альтэрнатыўных кандыдатаў публікуюць на сваіх старонках недзяржаўныя выданьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG