У інтэрвію казахстанскім журналістам Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што АБСЭ неапраўдана шмат увагі аддае выбарчай тэматыцы.
"У нас акрэсьліўся перакос у дзейнасьці АБСЭ. Усе чамусьці кінуліся ў выбары, дэмакратыю, правы чалавека. Правы чалавека разумеюць аднабакова. Ніхто не сказаў аб праве на жыцьцё, годны заробак, атрыманьне працы. Усё любяць у АБСЭ выбарную тэматыку і гавораць пра нейкія стандарты. Дзе гэтыя стандарты, хто іх выпрацоўваў? Прыяжджае чыноўнік з АБСЭ — будзь то Казахстан, Узбэкістан, у Беларусь, і пачынае вучыць выбарчым тэхналёгіям.
У АБСЭ азначыліся дзіўныя перакосы, якія ніякай карысьці не прыносяць. Калі б людзі былі ўцягнутыя ў дыялёг, калі б у нас вырашаліся пытаньні бясьпекі, эканомікі, то адпала б вастрыня гэтага трэцяга кошыка: гуманітарнае супрацоўніцтва, дэмакратыя, правы чалавека. Кожная дзяржава мае права абраць свой шлях разьвіцьця. Думаю, асобным сябрам АБСЭ гэта трэба зразумець і прыняць як дадзенасьць".