Улады Воршы сваім рашэньнем прызналі дазволенымі для агітацыі будынкі і арганізацыі, якіх не існуе.
29 лістапада а 19:30 па Першым канале беларускага тэлебачаньня — выступ кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага.
29 лістапада а 19-й гадзіне па Першым канале беларускага тэлебачаньня выступае кандыдат у прэзыдэнты Аляксей Міхалевіч.
Кандыдат у прэзыдэнты, дзейны кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка загадаў сваім давераным асобам распаўсюджваць адзіны ідэйны партрэт альтэрнатыўных кандыдатаў і тлумачыць, што паміж імі няма ніякай розьніцы.
Адміністрацыя Ленінскага раёну Магілёва павялічыла колькасьць месцаў для правядзеньня масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў прэзыдэнты. Пляцовак для агітацыі было тры. Цяпер жа іх стала дзевяць.
"Трэба намаляваць партрэт нашых" дзеячоў" -- альтэрнатыўных кандыдатаў. Трэба растлумачыць, што ніякай розьніцы паміж імі няма", -- заявіў Аляксандар Лукашэнка ў панядзелак у Менску падчас сустрэчы са сваімі даверанымі асобамі.
Рэгіянальныя актывісты дэмакратычных кандыдатаў у прэзыдэнты заяўляюць пра перашкоды, якія чыняць ім чыноўнікі ў агітацыйнай кампаніі.
Калі б выбары адбыліся заўтра, за дзейнага кіраўніка дзяржавы гатовыя прагаласаваць 71,3% грамадзян Беларусі. За тыдзень рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі павялічыўся на 0,9 пункту, паведамляе БЕЛТА.
У Малдове прайшлі датэрміновыя парлямэнцкія выбары. Паводле папярэдніх дадзеных Альянс за эўрапейскую інтэграцыю крыху ўзмацніў свае пазыцыі, але іх наўрад ці хопіць для таго, каб абраць прэзыдэнта краіны.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Беларусь зноў вернецца да палітыкі балянсаваньня паміж Расеяй і Захадам. Так лічыць Аркадзь Мошас, дырэктар дасьледчай праграмы па Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных справаў.
Увечары 28 лістапада паблізу Бабруйску трапіла ў дарожнае здарэньне машына «Фіят» Віктара Канцавенкі, даверанай асобы кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.
Кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў пачаў новы тыдзень выбарчай кампаніі з наведваньня Віцебску, Уладзімер Някляеў сёньня ў Стакгольме, Андрэй Саньнікаў праводзіць сустрэчу з выбарцамі ў Менску. Пра тое, чым займаліся ў панядзелак, 29 лістапада, гэтыя ды іншыя прэтэндэнты на найвышэйшую дзяржаўную пасаду, даведаўся наш карэспандэнт.
Шэраг апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты сутыкнуліся з праблемамі пры публікацыі сваіх перадвыбарных праграмаў у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі.
На вуліцах беларускіх гарадоў дагэтуль мала прыкметаў таго, што ў краіне праходзіць выбарчая кампанія. Прычына ў тым, што кандыдаты на прэзыдэнта атрымалі ўлёткі і плякаты са спазьненьнем на 7—10 дзён.
Партал WikiLeaks апублікаваў чарговую порцыю сэнсацыйных сакрэтных матэрыялаў ураду ЗША. Пры гэтым партал анансаваў публікацыю яшчэ большага масіву дакумэнтаў, агульнай колькасьцю чвэрць мільёна адзінак.
Нелегітымнасьць беларускага парлямэнту не перашкаджае літоўскім дэпутатам кантактаваць зь беларускімі калегамі на ўзроўні асабістых адносін.
Камуністычная партыя Беларусі ў кааліцыі зь левапатрыятычнымі партыямі і грамадзкімі аб'яднаньнямі будзе падтрымліваць на прэзыдэнцкіх выбарах кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку.
У Расеі на мінулым тыдні даволі квола абмяркоўвалі прэзыдэнцкую кампанію ў Беларусі. Расейскія палітыкі лічаць, што альтэрнатывы ўсходняму вэктару палітыкі ў Аляксандра Лукашэнкі няма.
"Маё стаўленьне адназначнае: трэба ўводзіць мараторый на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі".
Зноў, як і мінулыя выступы, Раманчук увесь свой радыёзварот прысьвяціў эканамічным і сацыяльным пытаньням, зноў выступаў цалкам па-расейску. Цярэшчанка пару хвілін гаварыў па-беларуску.
Аляксандар Фядута і Віктар Гарбачоў – давераныя асобы Ўладзімер Някляева – праводзяць сёньня дзьве сустрэчы зь віцебскімі выбарцамі.
На Магілёўшчыне сёньняшні дзень агітацыйнай кампаніі правёў кандыдат у прэзыдэнты ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Ён сустрэўся з выбарцамі трох райцэнтраў вобласьці – Бялынічаў, Круглага ды Шклова.
У Гомелі грамадзкія актывісты агітуюць за кандыдата ў прэзыдэнты Уладзіміра Някляева кругласутачна: у ноч на 28 лістапада яна арганізавалі мабільны пікет.
Беларусь разьлічвае на захаваньне ў 2011 годзе цэн на газ на ўзроўні 2010 года. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі ў інтэрвію тэлеканалу "РТР-Беларусь".
Кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў наведаў Берасьцейшчыну. Палітык прывёз агітацыйныя матэрыялы, якіх у рэгіёне пакуль няма ні ў аднаго з кандыдатаў.
Актывісты і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ накіраваліся на Случчыну, каб ушанаваць памяць герояў Слуцкага збройнага чыну і 90-ўгодкі паўстаньня.
З аршанскімі выбарцамі 27 лістапада сустрэліся адразу два кандыдаты на прэзыдэнта
Яны намагаюцца адмяніць пастанову аб месцах для агітацыі і правядзеньня масавых мерапрыемствах кандыдатаў у прэзыдэнты.
Дзяржаўныя газэты зьмясьцілі праграму Аляксандра Лукашэнкі. Яе камэнтуе эканаміст Леанід Заіка.
Чым быў адметны мінулы тыдзень перадвыбарчай кампаніі?
26 лістапада ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканалу былі заплянаваныя выступы кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і дзейнага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. Але выступіў адзін Някляеў.
Уладзімер Някляеў выступаў артыстычна і нават неяк эмацыйна. Ён быў самы тэатральны. Таму добра трымаў увагу выбаршчыкаў, тэлегледачоў.
На сустрэчу з кандыдатам на прэзыдэнта, якая праходзіла ў Доме культуры інвалідаў па зроку, сабраліся каля сотні жыхароў Воршы.
Кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў пасьля свайго выступу на тэлебачаньні сустрэўся з выбарцамі. Падчас гэтай сустрэчы ён выступіў зь некалькімі заявамі, у тым ліку выказаў пагрозу падаць у суд на Лукашэнку.
26 лістапада а 19-й гадзіне па першым канале беларускага тэлебачаньня выступіў кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў. Аляксандар Лукашэнка правам перадвыбарчага выступу не скарыстаўся.
Тэкст праграмы кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага перададзены для публікацыі ў чатыры рэспубліканскія і шэсьць абласных газэт. Уладзімер Някляеў зьбіраецца перадаць сваю праграму для публікацыі 27 лістапада. Кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітры Вус паведаміў, што «Советская Белоруссия», «Звязда» і «Минский курьер» адмовіліся друкаваць яго перадвыбарчую праграму.
44 выбарчыя ўчасткі будуць працаваць за межамі Беларусі падчас сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў. Гэта на тры болей, чым было на папярэдніх. Мяркуецца, што гэтым разам за мяжой прагаласуюць каля дзесяці тысяч чалавек.
На мінулым тыдні ў Бэрліне праходзіў ІІ Форум грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства. Сёньня беларускія ўдзельнікі імпрэзы расказалі пра плён ад падобных сустрэчаў.
Міліцыя Менску завяршыла праверку заявы аб фальсыфікацыі выбараў у Палату прадстаўнікоў 2008 году па акрузе, дзе балятаваўся лідэр АГП Анатоль Лябедзька.
30 лістапада на сваім пасяджэньні Цэнтравыбаркам разгледзіць прапанову грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» аб магчымасьці кругласутачнага назіраньня падчас датэрміновага галасаваньня, якое пачнецца 14 сьнежня.
Апазыцыйныя актывісты з рэгіёнаў Беларусі, сябры ініцыятыўных груп кандыдатаў на прэзыдэнта скардзяцца, што першы тыдзень агітацыйнай кампаніі змарнаваны. Асноўная прычына — няма друкаванай прадукцыі.
Старшыня ЦВК Л.Ярмошына заявіла, што, калі будуць афіцыйныя пацьверджаньні таго, што выбарчую кампанію кандыдатаў аплочваюць замежныя дзяржавы, то камісія вымушана будзе скасаваць рэгістрацыю Някляева і Саньнікава.
Апазыцыйныя кандыдаты праводзяць сустрэчы з выбарцамі ў розных гарадах Беларусі. Пакуль на перадвыбарчыя сходы прыходзіць няшмат людзей.
Кандыдату ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгору Кастусёву патэлефанавала супрацоўніца ЦВК Надзея Кісялёва і папрасіла тэрмінова вярнуць пасьведчаньне даверанай асобы, выдадзенае на імя Мікалая Аўтуховіча.
У Круглым начальнік мясцовай міліцыі забараніў жыхарцы райцэнтру Зінаідзе Мілешчанцы праводзіць агітацыйны пікет за кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына сёньня на просьбу "Свабоды" пракамэнтавала ўчорашняе выказваньне Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што выбарчая кампанія кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава фінансуецца Расеяй.
У Маскве 25 лістапада ўпершыню ўручана прэмія імя Ўладзіслава Лісцьева. Паважны карпаратыўны вечар атрымаўся нечакана бурлівым. Вінаваты ў гэтым быў ляўрэат прэміі, Леанід Парфёнаў.
Раніцай 26 лістапада ў эфіры дзяржаўнага радыё выступілі кандыдаты ў прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і Рыгор Кастусёў. Ці апраўданая практыка даслоўнага паўтору выступаў кандыдатаў у радыё і тэлеэфіры?
Загрузіць яшчэ