Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Случчыне працягваюць ушаноўваць памяць герояў Слуцкага збройнага чыну


Актывісты і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ накіраваліся на Случчыну, каб ушанаваць памяць герояў Слуцкага збройнага чыну і 90-ўгодкі паўстаньня.

У нядзелю, на месца гістарычных падзеяў, накіраваліся каля 50 чалавек зь Менску, на месцы да іх далучыліся актывісты з Салігорску, Слуцку і Баранавіч. Удзельнікі помнай імпрэзы наведалі Грозава, Семежава, Вызну і цяпер накіроўваюцца ў Слуцк.

Як паведаміў сябра КХП БНФ Алесь Чахольскі, у кожным з месцаў праходзіць мітынг, яго ўдзельнікі ўскладаюць кветкі і запальваюць сьвечкі. Падчас выступаў лідэры партыі Валеры Буйвал, Юрась Беленькі, Сяргей Папкоў узгадваюць падзеі 90-гадовай даўніны, зьвязваючы іх з падзеямі нашага часу. Супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным пільна сочаць за ўдзельнікамі ўрачыстасьцяў, але ў хаду падзеі не ўмешваюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG