Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Задзірысты" Пуцін на CNN


Знакаміты амэрыканскі тэлевядоўца Лары Кінг, які ў наступным годзе спыняе кар'еру, 1 сьнежня запісаў для тэлеканалу CNN інтэрвію з расейскім прэм'ер-міністрам Уладзімерам Пуціным. Радыё Свабода атрымала поўную стэнаграму інтэрвію па-ангельску.

Прафэсар Маршал Голдман, супрацоўнік Гарвардзкага цэнтру расейскіх дасьледаваньняў кажа, што больш цікавым быў ня зьмест інтэрвію расейскага прэм'ера, але яго "задзірысты" тон.

На галоўнае пытаньне – ці зьбіраецца ён зноў балятавацца ў прэзыдэнты – Пуцін адказаў: пажывем – пабачым. Пры гэтым Пуцін заклікаў змоўкнуць тых, хто, паводле яго, паклёпнічае наконт адносінаў паміж цяперашнім расейскім прэзыдэнтам і прэм'ерам.

“Думаю, ён хоча крыху запалохаць сьвет, жадаючы вярнуцца да тых часоў, калі, як яму здаецца, Масква выклікала ў сьвеце павагу. Ён, відаць, адчувае Расею ў ролі папяровага тыгра, які нават ужо і ня рыкае. Такая ўжо мэнтальнасьць Пуціна. Ён упэўнены, што Масква надта шмат ад чаго адступілася, набліжаючы падзеньне жалезнай заслоны, яна занадта далёка пайшла, задавальняючы заходнія патрабаваньні. Цяпер ён спрабуе схіліць балянс у свой бок, патрабуючы ад сьвету праявы павагі. Але я ня думаю, што такі мэтад спрацуе”, - кажа Маршал Голдман.

- Больш падрабязна пра інтэрвію Пуціна – на сайце расейскай службы нашага радыё.

- Уладзімір Кара-Мурза - пра Лары Кінга і Ўладзіміра Пуціна
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG