Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як толькі Лукашэнка — у Магілёў, дык маладафронтаўца Лабачова — у міліцыю


Валянцін Лабачоў
Валянцін Лабачоў
Магілёўскага актывіста незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі «Малады фронт» Валянціна Лабачова выклікаюць у міліцыю. Як паведаміў хлопец, яму патэлефанаваў участковы інспэктар Артур Балотнікаў і настойліва папрасіў прыйсьці на гутарку. Міліцыянт прыгразіў, што калі той адмовіцца, ён складзе пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня за затрыманьне 6 лістапада.

6 лістапада Валянціна Лабачова і двух ягоных сяброў арыштавалі супрацоўнікі спэцслужбаў, якія ахоўвалі тэрыторыю ля магілёўскага палаца гімнастыкі. Акурат тады яго наведваў Аляксандар Лукашэнка. Хлопцы зьбіраліся ўзьняць на паветраных шарыках некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, каб іх змаглі пабачыць тыя, хто прыйшоў на адкрыцьцё спартовага збудаваньня.

У міліцыі Валянціна Лабачова пратрымалі больш за тры гадзіны. У яго канфіскавалі паветраныя шарыкі й некалькі сьцягоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG