Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка дасьць інтэрвію найбуйнейшым нямецкім СМІ


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёньня дасьць інтэрвію журналістам дзесяці найбуйнейшых нямецкамоўных сродкаў масавай інфармацыі.

Як паведамілі БелТА ў прэс-службе прэзыдэнта, журналісты прадстаўляюць такія мэдыі, як кансалтынгавая кампанія Consultum Communications GmbH, WAZ Mediengruppe, тэлекампанія ZDF, газэты Süddeutsche Zeitung, Frankfurter Allgemeine Zeitung, Berliner Zeitung, Die Welt, Financial Times Deutschland, Welt am Sonntag, Bild, аўстрыйская Die Presse.

Нямецкія журналісты будуць знаходзіцца ў Беларусі з двухдзённым прэс-турам, падчас якога азнаёмяцца з сацыяльна-эканамічным разьвіцьцём краіны, наведаюць шэраг прамысловых прадпрыемстваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG