Урад Расеі ўхваліў пагадненьне зь Беларусьсю аб забесьпячэньні ўзаемных паставак прадукцыі ваеннага, падвойнага і грамадзянскага прызначэньня ў пэрыяд нарастаньня пагрозы агрэсіі і ў ваенны час.
Як паведамляе РИА Новости, адмысловую пастанову падпісаў прэм'ер-міністар РФ Уладзімер Пуцін.
Закон аб ратыфікацыі беларуска-расейскага міжурадавага пагадненьня ўнесены ў Дзяржаўную Думу.
Пагадненьне было падпісана ў Маскве 10 сьнежня 2009 году разам з дамовай паміж Беларусьсю і Расеяй аб разьвіцьці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Паведамляецца, што гэтыя дакумэнты накіраваныя як на ўмацаваньне дагаворна-прававой базы ваенна-эканамічнага супрацоўніцтва, так і на ўмацаваньне абароназдольнасьці абедзьвюх дзяржаў. Беларускі парлямэнт ратыфікаваў дамову і пагадненьне ў канцы чэрвеня 2010 году.
Камэнтуючы гэтую навіну, вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін адзначыў, што расейскі міністар абароны ўнёс гэтую дамову на разгляд расейскага ўраду 5 кастрычніка, "у пэрыяд найвышэйшага ахаладжэньня двухбаковых дачыненьняў".
"І раптам гэты дакумэнт, які ляжаў са сьнежня мінулага году, быў вельмі апэратыўна разгледжаны, ухвалены без заўвагаў і быў прадстаўлены прэзыдэнту Расеі для ўнясеньня на пасяджэньне Дзярждумы. Тут бачнае імкненьне Расеі не дапусьціць беларускага-расейскага разыходжаньня ў вайсковым супрацоўніцтве. Бо для Расеі Беларусь — перадавы бастыён перад Захадам, і тут жа знаходзіцца важная для Расеі групоўка супрацьпаветранай абароны. Да таго ж Беларусь — важны пастаўшчык для расейскага ваенна-прамысловага комплексу. Ваенна-палітычная эліта Расеі адчула небясьпеку таго, што эканамічныя і міжасабовыя спрэчкі могуць перарасьці ў ахаладжэньне ваенна-палітычных дачыненьняў. А гэта рэзка пагаршае пазыцыі Расеі і ў торгу з Захадам. Магчымасьць кантраляваць пазыцыю ў Беларусі дае Расеі шмат дадатковых козыраў. І тое, што ў разгар крызісу гэты дакумэнт прымаецца, сьведчыць пра многае. Расейская ваенная эліта якраз выступае за як найхутчэйшую нармалізацыю дачыненьняў паміж Беларусьсю і Расеяй".