Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БДІПЧ: “Вызначаць дэмакратычнасьць выбараў – ня наша справа...”


Аўдры Гловэр
Аўдры Гловэр
Пасьля парлямэнцкіх выбараў у Азэрбайджане АБСЭ заявіла, што “дзеля дасягненьня прагрэсу краіна павінна зрабіць значна больш ў справе распрацоўкі сапраўды плюралістычнай дэмакратыі”.

Кіраўніца офісу ОБСЭ ў справе дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ )ў Баку, амбасадарка Аўдры Гловэр у інтэрвію Радыё Свабода заявіла, што “умовы, неабходныя для дэмакратычных выбараў, не былі створаныя.

Адказваючы на пытаньне, ці можна чакаць дэмакратычнасьці выбараў у той час, калі журналісты і блёгеры сядзяць у турме, Аўдры Гловэр адказала:

“Ну гэта на самой справе не да нас, вызначаць, ці з’яўляюцца выбары дэмакратычнымі...”


Далей кіраўніца офісу АБСЭ ўдакладніла:

Гловэр: “Што мы робім – мы прадстаўляем факты, і справа іншых рабіць зь іх высновы. Але не з’яўляецца часткай нашага мандату заявіць, што выбары былі фальсыфікаваныя часткова альбо цалкам.Не, мы ня можам гэтак сказаць”.

Тым часам, МЗС Азэрбайджану заявіў, што ацэнка выбараў з боку Дзярждэпартаманту ЗША адрозьніваецца ад ацэнкі, дадзенай АБСЭ. Прадстаўнік Дзярждэпартаманту ЗША Філіп Кроўлі заявіў, , што выбары не адпавядалі міжнародным стандартам, і што Вашынгтон падтрымлівае ацэнку назіральнікаў, зь якой вынікае, што “правядзеньне гэтых выбараў у цэлым не дазваляе казаць пра значны прагрэс у дэмакратычным разьвіцьці краіны”.

Як паведаміла прэсавая служба МЗС Азэрбайджану, міністар замежных спраў Эльмар Мамэдз’яраў у часе сустрэчы з дырэктарам Бюро ў справе дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Янэзам Ленарчычам зьвярнуў увагу на супярэчлівасьць пазыцыі АБСЭ: “Гэта зьяўляецца спрэчным, што БДІПЧ АБСЭ станоўча ацэньвае працэс галасаваньня ў 90 адсотках акругаў, і адначасна ўказвае на сур’ёзныя парушэньні ў выбарчым працэсе”.

Радыё Свабода зьвярнулася ў офіс АБСЭ ў Вену па камэнтар і пасьля яго атрыманьня пазнаёміць зь ім наведнікаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG