Гомельскі апазыцыянэр Кастусь Жукоўскі, чый прыватны дом трапіў пад знос, застаецца пакуль без новага жытла.
Міністэрства ўнутраных справаў папрасіла прабачэньня ў жыхара вёскі Дабужа, што ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, Аляксандра Шачанка, за непрафэсіяналізм участковага міліцыянта.
Гібель каля школы пад коламі аўтамабіля 9-гадовага вучня менскай школы зноў узьняла пытаньне бясьпекі ў дварах беларускіх гарадоў.
16 лістапада Магілёўскі абласны гаспадарчы суд пастанавіў аднавіць на працоўным месцы ў гандлёвым цэнтры «Прэстан» прадпрымальніцу Людмілу Крыловіч.
16 лістапада ў Менску прайшла канфэрэнцыя Нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства».
Восьмы зьезд непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў адбудзецца 18 лістапада ў Горадні.
Хоць Ізраіль і спыніў бамбаваньне Газы, каб ня трапіць у прэм’ера Эгіпту, які наведвае сэктар Газы, напружаньне ў рэгіёне не аціхае.
У райцэнтры Горкі, што на Магілёўшчыне, з гары Парнас дэмантавалі памятны знак Янку Купалу.
Актывісты перадалі ў Бабруйскі гарвыканкам подпісы мясцовых жыхароў, якія прапануюць назваць вуліцы імёнамі беларускіх пісьменьнікаў Барыса Мікуліча і Сяргея Грахоўскага.
Пасьля жорсткай крытыкі кіраўніком краіны гарадзкіх уладаў і міліцыі за гібель дзіцяці, каля шэрагу менскіх школаў былі заўважаныя супрацоўнікі ДАІ.
У гарадзенскай турме адавакат сустрэўся з палітвязьнем, лідэрам «Маладога фронту» Зьміцерам Дашкевічам.
16 лістапада — Міжнародны дзень талерантнасьці. Ён быў заснаваны Генэральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў дзеля пашырэньня ў сьвеце ідэяў цярпімасьці і паразуменьня, культурнай і гістарычнай разнастайнасьці народаў.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
«Пры цяперашніх умовах аднаўленьне выхаду папяровай вэрсіі ARCHE – справа ня некалькіх дзён ці тыдняў, а як мінімум некалькіх месяцаў».
Гумарыстычнае апавяданьне пад такой назвай трапіла на «Свабоду» з ПК-5. У яго аснову легла сапраўднае здарэньне зь мясцовым турэмным канём, які доўгі час лічыўся на балянсе гэтай папраўчай установы, а потым узяў ды ўцёк.
Журы аддасьць перавагу артыкулам, якія паказваюць Беларусь арыгінальна і па-наватарску і выходзяць за рамкі ярлыка «апошняй дыктатуры Эўропы».
Так лічыць падпалкоўнік міліцыі ў запасе Мікалай Казлоў. Ён пракамэнтаваў Радыё Свабода вынікі сёньняшняй прэзыдэнцкай нарады па рэформе органаў МУС.
Разьлічвацца за яго бясплатным абедам мусіла мясцовае таварыства Чырвонага крыжа, а ня самі ўлады.
Міністэрства аховы здароўя распачало грамадзкае абмеркаваньне зьменаў у Закон «Аб ахове здароўя».
Замежнае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Слаўкалій» да 30 лістапада праводзіць грамадзкія абмеркаваньні ў сувязі з рэалізацыяй праекту будоўлі ў Беларусі новага горнаўзбагачальнага комплексу.
Фашысцкая сымболіка зьявілася на праспэкце Пушкіна і ў мікрараёне Юбілейным.
Тарыф на вываз камунальнікамі сьмецьця для жыхароў Меншчыны павялічваецца ў 3 разы.
Паводле Сьледчага камітэту, усіх затрыманых па падазрэньні ў датычнасьці да выбуху каля віцебскай управы КДБ адпусьцілі.
З 2007 году штогод 15 лістапада на ініцыятыву Міжнароднага ПЭН-клюбу адзначаецца «Дзень пісьменьніка ў зьняволеньні». У Беларусі сярод палітвязьняў таксама ёсьць пісьменьнікі і журналісты.
15 лістапада — Усясьветны дзень некурэньня. У Беларусі курыць амаль палова (47%) мужчын і 17% жанчын.
Жыхары Гарадзеншчыны зарабляюць 1 даляр за кантрабанду адной пачкі цыгарэтаў.
Літоўскія памежнікі прадухілілі ўвоз у Літву зь Беларусі радыяактыўных лісічак. Норма радыяцыі ў іх была перавышаная больш чым удвая, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Расейскі фізык Валянцін Данілаў, асуджаны за шпіянаж на карысьць Кітаю, атрымаў ўмоўна-датэрміновае вызваленьне.
14 лістапада — Усясьветны дзень барацьбы з дыябэтам. У Беларусі колькасьць хворых на дыябэт штогод павялічваецца на 22 тысячы чалавек. Лекары заклікаюць патэнцыйных хворых трымацца здаровага ладу жыцьця.
Хваля пратэстаў супраць росту беспрацоўя і захадаў жорсткай эканоміі пракацілася ў сераду па краінах Эўразьвязу.
Затрыманым застаецца адзін чалавек. Астатніх двух падазраваных сьледчыя адпусьцілі.
Гісторыя з арыштам КДБ жыхара Наваполацку Андрэя Гайдукова паводле абвінавачаньня ў шпіянажы выклікала вялікі розгалас. Назіральнікі выказваюць розныя вэрсіі — ад спробаў КДБ маніпуляваць кіраўніцтвам краіны да сапраўднага шпіянажу на карысьць Расеі.
За шпіянаж на карысьць замежных выведак дагэтуль сядзяць у турме чацьвёра разжалаваных беларускіх афіцэраў. 14 верасьня 2007 году Вайсковая калегія Вярхоўнага суду абвясьціла вырак па крымінальнай справе ў адносінах да грамадзянаў Беларусі, абвінавачаных у здрадзе дзяржаве. Яны прызнаныя вінаватымі ў шпіянажы на карысьць суседняй Польшчы.
Брытанская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя (Бі-Бі-Сі) праводзіць расьсьледаваньне недахопаў рэдактарскага кантролю, якія сталі прычынай неабгрунтаваных абвінавачваньняў на адрас аднаго з былых палітыкаў.
2 мільёны рублёў штрафу каштавала старшыні Гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімеру Сякерку спроба высьветліць у беларускіх памежнікаў прычыну высадкі зь цягніка на памежным пункце пропуску «Цяруха».
Праваабаронца Андрэй Юраў, якога ў 2011 годзе выдварылі зь Беларусі, стаў чальцом Рады па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі. <b>Дадаўся камэнтар праваабаронцы Тацяны Равякі</b>
Новая перадача сэрыі «Паштовая скрынка 111».
Адміністрацыя Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў вінаваціць старшыню заводзкай суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міхаіла Кавалькова ў нагнятаньні канфрантацыі і адсутнасьці жаданьня наладжваць сацыяльнае супрацоўніцтва ў разьвязваньні праблемаў на прадпрыемстве
Былы вайсковы контравыведнік, падпалкоўнік у адстаўцы Сяргей Аніська бачыць сувязь паміж адстаўкай старшыні КДБ Вадзіма Зайцава і шпіёнскім скандалам, у якім фігуруюць моладзевыя актывісты з Наваполацку.
Паўлюк Багрым нарадзіўся 14 лістапада 1812 году ў вёсцы Крошын непадалёк ад Баранавічаў. Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз Магнушэўскі.
Пракуратура Чыгуначнага раёну Гомелю й Міністэрства фінансаў лічаць, што 50 мільёнаў рублёў выплаты маральнай шкоды, альбо 15 даляраў за кожны дзень незаконнага зьняволеньня, гэта зашмат для былога ўрача-псыхіятра Яўгена Дзедушкіна.
«Вельмі сумнеўна, каб 22-гадовы сьлесар мог сабраць зьвесткі стратэгічнага характару, цікавыя замежнай выведцы», — лічыць Андрэй Саладаў, рэдактар сайту «Агентура.ру» і аглядальнік «Новай газеты».
А афіцыйныя польскія ўлады нічога ня робяць для іх вызваленьня.
Памятны знак ахвярам гета на Замкавай вуліцы ў Горадні, абліты карычневай фарбай у мінулыя выходныя, дагэтуль не ачышчаны. Зламысьнікаў не затрымалі, вядзецца сьледзтва.
Паводле КДБ, затрыманы грамадзянін па заданьні замежнай выведкі зьбіраў і перадаваў інфармацыю палітычнага і эканамічнага характару.
Мікалай Аўтуховіч падзякаваў арганізатарам і ўдзельнікам «Маратону салідарнасьці з палітвязьнямі».
Калегі праваабаронцы Алеся Бяляцкага лічаць, што беларускія ўлады спрабуюць распачаць гандаль у справе вызваленьня палітвязьня.
«Прошу в 4-х дневный срок предоставить доказательства...»
Загрузіць яшчэ