Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсоўка, зьвінавачаная ў арганізацыі пратэсту прадпрымальнікаў, выйграла суд


16 лістапада Магілёўскі абласны гаспадарчы суд пастанавіў аднавіць на працоўным месцы ў гандлёвым цэнтры «Прэстан» прадпрымальніцу Людмілу Крыловіч.

Зь бізнэсоўкай не працягнулі дамовы на арэнду павільёну пасьля акцыі пратэсту мясцовых прадпрымальнікаў супраць закрыцьця гандлёвага цэнтру.

Пратэст арандатараў плошчаў у гандлёвым цэнтры адбыўся ў жніўні 2011 году. У арганізацыі акцыі, якая выклікала шырокі розгалас у горадзе, зьвінавацілі Людмілу Крыловіч. У сьнежні ёй паведамілі, што новая дамова на арэнду ня будзе зь ёй падпісаная, бо яна нібыта не выконвала абавязкаў па старой. Пасьля скасаваньня дамовы прадпрымальніца амаль год дамагалася аднаўленьня сваіх правоў.

У гаспадарчым судзе яе скаргу разглядала судзьдзя Людміла Богуш. Адказчыкам выступаў уладальнік гандлёвага цэнтру — таварыства «Стрынгаграсэрвіс».

Павільён у гандлёвым цэнтры «Прэстан» прадпрымальніца арандавала больш за пяць гадоў. Паводле бізнэсоўкі, у будоўлю цэнтру яна ўклала блізу дзесяці тысяч даляраў.

Нягледзячы на выйграны суд, Людміла Крыловіч сумняваецца, што ўладальнікі цэнтру пакінуць яе ў спакоі. Пастанова судзьдзі Людмілы Богуш уступіць у сілу праз 15 дзён, калі ня будзе апэляцыі з боку адказчыкаў.

Прадстаўляў інтарэсы бізнэсоўкі ў судзе грамадзкі праваабаронца Барыс Бухель.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG