Так пастанавіў Менаблвыканкам. Паводле рашэньня за подпісам Барыса Батуры, плаціць за вываз 1 кубічнага мэтра сьмецьця цяпер трэба будзе 20 700 рублёў (раней было 7440 рублёў).
Галоўны адмысловец плянава-эканамічнага аддзелу Ўпраўленьня ЖКГ Менаблвыканкаму Алена Заяц лічыць павышэньне коштаў радыкальным крокам:
"Проста іншага выйсьця няма. Справа ў тым, што бюджэтныя субсыдыі не пакрываюць выдаткаў на паслугу вывазу сьмецьця. Атрымліваецца, што паслуга аказваецца стратнаю. Так, у 2012 годзе насельніцтва пакрывала толькі 21% выдаткаў, юрыдычныя асобы – 16%, і 62% былі пакрытыя зь бюджэту вобласьці. Але бюджэт такога вытрымаць ня можа. Карацей, склалася надзвычай складаная сытуацыя. Да таго ж трэба не парушыць парамэтры бюджэту, закладзенага на гэты год".