Злучаныя Штаты прызналі незалежнасьць Беларусі 25 сьнежня 1991 году. Пасьля таго, як дзьве краіны ўсталявалі дыпляматычныя адносіны, у Менску 31 студзеня 1992 году была афіцыйна адкрыта амбасада ЗША. Першы амбасадар – Дэйвід Суорц (David H. Swartz) прыступіў да выкананьня абавязкаў 25 жніўня 1992 году і завяршыў тэрмін сваіх паўнамоцтваў роўна 15 гадоў таму, у студзені 1994-га. У зьвязку з чым мы і прапанавалі яму стаць чарговым грамадзкім рэдактарам тыдня.