Крычаўскі раённы суд вынес вырак былому кіраўніку сельскагаспадарчага прадпрыемства “Бель”, цяпер пэнсіянэру Мікалаю Сапранецкаму. Ён прызнаны вінаватым у злоўжываньні ўладай, службовым становішчам, а таксама ў махлярстве. Сапранецкі асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Пакуль ён застаецца на волі.
Крымінальную справу, ініцыяваную абласной пракуратурай, тры месяцы разглядала старшыня Крычаўскага раённага суду Алена Азаранка:
“Суд адбыўся, вырак вынесены, аднак не ўступіў у законную сілу. Ён, пэўна ж, будзе абскарджаны. У законную сілу, я думаю, ён уступіць ня хутка. Толькі абскарджваць яго будуць месяца паўтара, бо справа аб’ёмная”, — патлумачыла Алена Азаранка.
Акрамя Сапранецкага, на два гады без адбываньня пакараньня ў калёніях асуджаная галоўны аграном гаспадаркі. Кампэнсаваць страты, нанесеныя дзяржаве, згодна з выракам, будзе й кладаўшчыца гаспадаркі.
Як вынікае з паказаньняў сьведак, у гаспадарцы, якой кіраваў Мікалай Сапранецкі, на працягу двух гадоў існавала добра адладжаная сыстэма прыпісак. У яе былі ўцягнутыя камбайнэры, кіроўцы, якія адвозілі з палёў зерне, бухгальтары, эканамісты ды кладаўшчыцы.
Завышаючы аб’ёмы ўраджаю, надояў малака і нарыхтоўкі мяса, гаспадарка здолела атрымаць крэдыты на суму каля двух мільярдаў рублёў.
Летась у чэрвені Крычаўскі суд пакараў намесьніцу старшыні, галоўнага заатэхніка, загадчыцу малочнатаварнага комплексу ды загадчыцу лябараторыі. Суд вызначыў, што яны рабілі прыпіскі.
Ад 2005 году гаспадарка “Бель” улучаная ў склад шасьцідзесяці базавых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Беларусі, якія павінны былі ўжо дасягнуць сярэднеэўрапейскіх паказчыкаў ураджайнасьці, а таксама вытворчасьці малака ды мяса. Але і на сёньня гэтыя пляны застаюцца нявыкананымі.
Крымінальную справу, ініцыяваную абласной пракуратурай, тры месяцы разглядала старшыня Крычаўскага раённага суду Алена Азаранка:
“Суд адбыўся, вырак вынесены, аднак не ўступіў у законную сілу. Ён, пэўна ж, будзе абскарджаны. У законную сілу, я думаю, ён уступіць ня хутка. Толькі абскарджваць яго будуць месяца паўтара, бо справа аб’ёмная”, — патлумачыла Алена Азаранка.
Акрамя Сапранецкага, на два гады без адбываньня пакараньня ў калёніях асуджаная галоўны аграном гаспадаркі. Кампэнсаваць страты, нанесеныя дзяржаве, згодна з выракам, будзе й кладаўшчыца гаспадаркі.
На прыпісках гаспадарка здолела атрымаць крэдыты на суму каля двух мільярдаў рублёў.