Віцебскі дэмакратычны актывіст Аляксандар Салаўян зьвярнуўся ў пракуратуру Віцебскага раёну, каб аспрэчыць судовае рашэньне, згодна зь якім быў арыштаваны ягоны рахунак у “Беларусбанку”. Актывіст прынцыпова не плаціў штрафы, накладзеныя на яго за ўдзел у апазыцыйных акцыях, і судовыя выканаўцы меркавалі спагнаць іх, наклаўшы арышт на заробак спадара Салаўяна, хоць паводле закону мусілі вылічваць толькі 20 адсоткаў з гэтых грошай.
Аляксандр Салаўян распавёў, што сакратарка, якая прымала ягоную заяву на імя пракурора, адразу выказала незадавальненьне тым, што яна напісана па-беларуску:
“У сувязі з тым, што на мой рахунак у „Беларусбанку“ быў накладзены арышт, я пачаў разьбірацца, высьвятляць. Напісаў заяву пракурору па-беларуску. І спытаўся, як хутка яе разгледзяць. Сакратарка мне й кажа: „Калі з праверкай, то месяц, калі без праверкі, то хутчэй, але вы напісалі па-беларуску, таму разьбірацца яшчэ даўжэй будуць“. Я абурыўся: „Дык гэта што, дыскрымінацыя беларускай мовы?“ Але яна мне нічога не адказала”.
Тым ня менш адказ спадар Салаўян атрымаў у належны тэрмін, але быў уражаны тым, колькі граматычных ды іншых моўных памылак у лісьце за подпісам пракурора. Што да фактычнага зьместу, то віцебскі апазыцыянэр лічыць яго звычайнай адпіскай: рашэньне пра арышт рахунку было прызнана няправільным і адменена яшчэ да таго, як пракурор раёну напісаў, што ніякіх парушэньняў у ініцыятыве судовых выканаўцаў ня бачыць.
Аляксандр Салаўян распавёў, што сакратарка, якая прымала ягоную заяву на імя пракурора, адразу выказала незадавальненьне тым, што яна напісана па-беларуску:
Калі з праверкай, то месяц, калі без праверкі, то хутчэй, але вы напісалі па-беларуску, таму разьбірацца яшчэ даўжэй будуць.